Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.09.2018 14:47
  • Małomiasteczkowy Dawid Podsiadło.mp3
Давід Падсядла - чалавек з малога гораду аналізуе свой стыль жыцьця і працы.
www.pixabay.com

Давід Падсядла (Dawid Podsiadło) сьпяваў ужо ў гэтай перадачы, але даволі даўно, некалькі гадоў таму. Тады я казала, што ён стаў сапраўдным адкрыцьцём польскай музычнай сцэны. Цяпер Давід ужо атрымаў сваё трывалае месца ў шоў-бізнэсе Польшчы, але ўсё яшчэ здараецца яму зьдзіўляць сваіх фанаў нечым новым, сьвежым і нечаканым.

Некалькі зьвестак зь біяграфіі. Давід Падсядла нарадзіўся ў 1993 годзе ў невялікім гарадку Дамброве Гурнічай. Гэтае словазлучэньне «невялікі гарадок» адыгрывае ў дадзеным моманце істотнае значэньне, а чаму – зразумееце пазьней. У вельмі маладым узросьце стаў пераможцам музычнай тэлепраграмы Х Faktor, яго альбом, выдадзены неўзабаве пасьля перамогі, вельмі хутка стаў трайным плятынавым. Гэта значыць, што было прададзена каля 100 тыс. экзэмпляраў. Для дэбютанта вельмі шмат. Падсядла быў таксама намінаваны на прэстыжныя ўзнагароды, як Пашпарт выданьня Polityka, узнагарода Wiktor ці Fryderyk.

А кампазыцыя, якую я вам папаную, распавядае пра чалавека з малога гораду. Песьню пра малы гарадок напісаў сам Давід. Ён расказваў у інтэрвію, што ідэя гэтай кампазыцыі прыйшла яму ў галаву тады, калі ён выбіраў вопратку, каб пайсьці ў фітнэс-клюб. Ён падумаў, што ён жа з правінцыі, і крыху дзіўна, што ходзіць у вялікім горадзе ў нейкі фітнэс-клюб, і агулам што значыць быць з правінцыі. І напісаў песьню. Тэкст вельмі нескладаны, нічога асаблівага ў ім няма, але дзякуючы музычнаму таленту і інтэлекту выканаўцы песьню можна слухаць зь вялікай прыемнасьцю. Няма ў кампазыцыі крытыкі жыцьця ў малым гарадку, на правінцыі, няма таксама захапленьня гэтым жыцьцём. Гэта толькі апісаньне звычайнага жыцьця людзей дзесьці ў Польшчы, у невялікім гарадку, якія садзяць дрэвы (між іншым). Саджанцы дрэў паяўляюцца ў роліку песьні, а на канцы ёсьць інфармацыя, што два сярэдняй велічыні дрэвы даюць кісларод, якога хапае для аднаго чалавека на цэлы год.

Małomiasteczkowa twarz
Małomiasteczkowa głowa
Małomiasteczkowy styl
Małomiasteczkowo kocham

Z małego miasta wielkie sny
Atakują twoje ulice
Wyśniłem sobie ciebie, gdy
Śpiewałem głośno pod prysznicem

Ten mój małomiasteczkowy hit
I małomiasteczkowe słowa
Ten małomiasteczkowy rytm
Melodia małomiasteczkowa

Z małego miasta wielkie sny
Gromadzą się na twoich ulicach
Pamiętam, bardzo chciałem tu być
Na pewno dużo bardziej niż dzisiaj

Znowu jadę do ciebie sam
Znowu jadę do ciebie
Znowu jadę do ciebie sam
Znowu jadę do ciebie

Przez chwilę czułem się jak Bóg
Przez chwilę byłem królem w mieście
Wybrałem na siłownię strój
I wtedy zrozumiałem wreszcie

Że z mojego miasta moje sny
Budują twoje ulice
Że ciebie nie zachwyca tu nic
Ale smuci mnie, że nadal nie krzyczę

Gdy wielkomiejski piękny świat
Na każdym kroku sypie kreski
Uściski i klepnięcia w bark
Płynące ze wzruszenia łezki

Dlaczego wszystko sztuczne aż tak
Że napromieniowane mi świeci
Trzeba stąd wyjechać, bo strach
Że wszystko przejdzie na moje dzieci

Znowu jadę do ciebie sam

Правінцыйны твар, правінцыйная галава, правінцыйны стыль. Я па-правінцыйнаму кахаю. З малога гораду вялікія сны атакуюць твае вуліцы. Я цябе сабе прысьніў, калі сьпяваў голасна пад душам. Гэты мой правінцыйны хіт і правінцыйныя словы. Гэты правінцыйны рытм, мэлёдыя з малога гораду.

З малога гораду вялікія сны зьбіраюцца на тваіх вуліцах. Я памятаю, што вельмі хацеў тут быць. Напэўна нашмат мацней, чым сёньня.

Я зноў еду да цябе адзін, зноў еду да цябе.

На момант я адчуў сябе як Бог. Кароткую хвіліну я быў каралём у горадзе. Я выбраў адзеньне ў фітнэс-клюб і тады ўрэшце зразумеў, што з майго гораду мае сны будуюць твае вуліцы, што цябе не захапляе тут нічога, але мяне засмучае, што я ўсё яшчэ не крычу, калі прыгожы сьвет вялікага гораду на кожным кроку сыпле дозы, поціскі рухі і плясканьне па плячах, сьлёзкі, якія цякуць ад узрушанасьці.

Чаму ўсё такое штучнае, быццам бы радыяцыяй мне сьвеціць, трэба адсюль выехаць, бо страшна, што ўсё пяройдзе на маіх дзяцей.

Зноў я еду да цябе адзін. Зноў еду да цябе.

Разгляд тэксту песьні пачну з загалоўка – «Małomiasteczkowy». Нагадаю, сам Давід Падсядла нарадзіўся ў малым гарадку – Дамброве Гурнічай. Гэта па-польску «małe miasteczko», адсюль małomiasteczkowy – чалавек з малога мястэчка. Па-беларуску цяжка стварыць прыметнік ад гэтага словазлучэньня, хаця тэарэтычна можна сказаць маламястэчкавы, але гэты выраз не ўжываецца беларусамі. Таму я пераклала гэта словам «правінцыйны» хаця не зусім тут пасуе гэты выраз, паколькі правінцыйны мае ў сабе нэгатыўнае значэньне – нечага горшага, адсталага. У задуме аўтара, у выразе маламястэчкавы няма нэгатыўнага элемэнту, хаця ў польскай мове гэтае слова таксама мае крыху адмоўнае значэньне, падобным чынам, як правінцыйны.

Śpiewałem głośno pod prysznicem – я сьпяваў голасна пад душам. Па-польску душ – гэта ня толькі prysznic, але таксама tusz (рэдка ўжываецца), natrysk. Беларусы душ прымаюць, а палякі «бяруць» – wziąć prysznic, natrysk.

Gromadzą się na twoich ulicach – зьбіраюцца на тваіх вуліцах. Gromadzić się – гэта тое ж самае, што і zbierać się, schodzić się. Дарэчы, ёсьць і аднакарэннае беларускае слова – грамада.

Świat na każdym kroku sypie kreski – сьвет на кожным кроку сыпле дозы. Шчыра скажу, не ўдалося мне знайсьці беларускага адпаведніка польскага слова «kreska» у дадзеным значэньні – насыпаная доза наркотыку (напрыклад, амфэтаміну), які ўцягваюць носам. Таму скарысталася словам «доза», хаця, можа існуе іншы назоў, але я ў гэтай тэме зусім не разьбіраюся.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт