Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.09.2018 09:16
  • Koszula Turnau.mp3
Гжэгаж Турнау прапануе пашукаць і знайсьці яго ў звычайнай кашулі.
www.pixabay.com

Гжэгаж Турнау належыць да клясу тых артыстаў, тэксты песьня якіх як правіла нескладаныя, але пры гэтым выклікаюць шмат эмоцый і часам глыбокіх роздумаў. Дарэчы, ён ня толькі сьпявак, але таксама, а можа нават перш за ўсё піяніст, аранжыроўшчык і паэт, працуе на пасадзе музычнага дырэктара тэатру «Лялька» у Варшаве.

Нарадзіўся Гжэгаж Турнаў у 1967 годзе ў Кракаве. І менавіта Кракаў займае шмат месца ў яго творчасьці, нават крыху дзіўна, што музыкант згадзіўся працаваць у Варшаве. Магчыма, гэта не было зьвязанае зь неабходнасьцю пераезду ў сталіцу. Падчас канцэртаў, з якімі выступае Турнаў, як правіла галоўнае месца займае фартэпіяна, на якім грае сам выканаўца. А пачалася кар’ера Турнауа на Студэнцкім фэстывалі песьні ў Кракаве, дзе ён заваяваў галоўны прыз, дзякуючы чаму быў запрошаны працаваць у «Піўніцу пад баранамі» – славуты кракаўскі музычны клюб.

У сваіх песьнях Турнау выкарыстоўвае тэксты выбітных польскіх паэтаў 20-га стагодзьдзя, такіх, як Кшыштаф Каміль Бачыньскі, Ян Бжэхва, Балеслаў Лесьмян, Канстанты Ідэльфонс Галчыньскі ды іншыя. А таксама карыстаецца вершамі сучасных паэтаў. Выступае як сам, так і ў супрацоўніцтве з іншымі выканаўцамі, напрыклад, Эвай Малас-Гадлеўскай, Даротай Міськевіч, Зьбігневам Прайснэрам, Яцэкам Вуйціцікім, Бэатай Рыбатыцкай, Магдай Умэр ды іншымі. Усё гэта прозьвішчы людзей, якія шмат зрабілі для польскай музычнай эстрады. Дарэчы, за свае заслугі Гжэгаж Турнау таксама атрымаў нямала ўзнагарод. Ён, у прыватнасьці, адзначаны Залатым крыжам заслугі ды Сярэбраным мэдалём «Zasłużony Kulturze Gloria Artis».

А я прапаную вам песьню песьняра, якая носіць просты загаловак «Кашуля».

Nie szukaj mnie,
Nie znajdziesz mnie, nie ma mnie
Nie ma mnie nigdzie
Nie odjechałem do innego miasta
Aby wrócić jutro albo
W przyszły wtorek

Nie chodzę nad żadną z rzek
Nie tłukę się
W pociągu, który staje na każdej stacji
Nie jest mi zimno, nie jestem głodny
Oddaliłem się tak
Tak, że dalej już nie można

Nie szukaj mnie
Nie znajdziesz mnie, nie ma mnie
Podejdź do szafy otwórz ją
Wyjmij z półki tę moją niebieską koszulę
Wyprasowaną złożoną, rozłóż ją na stole
Rozepnij kołnierzyk, potem drugi guzik i trzeci
Widzisz to co znalazłaś w środku
To właśnie ja
To właśnie ja

Не шукай мяне, ня знойдзеш мяне, няма мяне. Няма мяне нідзе. Я не паехаў у іншы горад, каб вярнуцца заўтра або ў будучы аўторак. Я не хаджу на ніводную раку, не таўкуся ў цягніку, які затрымліваецца на кожнай станцыі. Мне не холадна. Я не галодны. Я аддаліўся так, што далей ужо нельга.

Не шукай мяне, ня знойдзеш мяне, няма мяне. Падыдзі да шафы, адчыні яе, вымі з паліцы гэтую маю блакітную кашулю. Яна адпрасаваная, складзеная. Раскладзі яе на стале, расшпілі каўнерык, потым другі гузік і трэці. Бачыш тое, што ты знайшла ў сярэдзіне. Вось гэта я.

Nie odjechałem do innego miasta – я ня зьехаў у іншы горад. На польскай мове, калі гаворка ідзе пра рух у нейкім напрамку, то заўсёды выкарыстоўваецца часьцінка do – idę, jadę do miasta, do szkoły, do pracy. Aднак ёсьць назоўнікі, якія спалучаюцца з часьцінкай на – na uczelnię, na uniwersytet, na basen.

W przyszły wtorek – у будучы аўторак. Інфармацыя для асоб, якія ня ведаюць польскай мовы або ведаюць яе вельмі слаба – па-польску словы «будучы» і «мінулы» гучаць вельмі падобна – przyszły i przeszły. Вельмі лёгка памыліцца, але мінулы – гэта таксама zeszły, miniony, і тут ужо большае адрозьненьне ад «будучага». Дарэчы, калі ўжо пайшла гаворка пра словы, якія часта ўводзяць у зман, то я хачу зьвярнуць увагу на польскі дзеяслоў wynająć. Ён азначае як «здаць», так і «зьняць» (у арэнду) – кватэру, памяшканьне, дом, аўтамабіль. А інфармацыя пра тое, ці хтосьці здае, ці здымае, вынікае толькі з кантэксту сказу. Так што бывае, што да канца незразумела, ці хтосьці прапануе зьняць кватэру ў яго, ці сам шукае памяшканьне.

Wynajmę mieszkanie trzypokojowe – абазначае як «здам трохпакаёвую кватэру», так і «зьніму трохпакаёвую кватэру».

Nie chodzę nad żadną z rzek – я не хаджу ні на якую раку. Палякі заўсёды ідуць, знаходзяцца ці адпачываюць над вадаёмам – nad rzeką, nad jeziorem, nad morzem – на рацэ, на возеры, на моры.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт