Logo Polskiego Radia
Print

22 верасьня 1980 г. пачалася ірана-ірацкая вайна

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.09.2018 09:06
  • 22.09.1980_лісток.mp3
Гэта быў адзін з найбуйнейшых канфліктаў паміж мусульманскімі краінамі.
Рака  Шэт-аль-АрабРака Шэт-аль-Арабhttps://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2050277/Domena publiczna

Прычына гэтай вайны крылася ва ўзаемных прэтэнзіях адносна памежных тэрыторыяў. Мяжа праходзіла па рацэ Шэт-аль-Араб. Кожны з бакоў жадаў адсунуць межы суседзяў, асабліва, што ў гэтым рэгіёне знайшлі залежы нафты. У 1975 годзе кіраўнікі краінаў шах Ірану Рэза Пахлаві і Іраку Садам Хусэйн падпісалі дадатковае пагадненьне, і ўзаемна абмяняліся тэрыторыямі.

Аднак, пасьля рэвалюцыі ў Іране ў 1979 годзе, калі да ўлады прыйшоў аятала Хамэіні з ідэяй сусьветнай мусульманскай рэвалюцыі, напружаньні паміж бакамі значна паглыбіліся. Пачаліся памежныя сутыкненьні, а таксама бакі інтэнсіўна падтрымлівалі тэрарыстычныя групоўкі, якія дзейнічалі супраць уладаў на тэрыторыях краінаў.

22 верасьня пачаліся адкрытыя ваенныя дзеяньні, ірацкія войскі перайшлі мяжу.

На першым этапе вайны Ірак дасягнуў значных посьпехаў, іранскае войска было аслаблена рэпрэсіямі, не хапала амуніцыі, бо краіна знаходзілася ў ізаляцыі. Ірак заняў 20 тыс. квадратных кілямэтраў іранскай тэрыторыі, у гэтым некалькі гарадоў.

Каб супрацьдзейнічаць іракцам і прарваць іх абароны, іранскае кіраўніцтва выкарыстоўвала тактыку «людзкім хваляў».

Гэтая тактыка заключалася ў тым, што на перадзе атакуючых ішлі старыя людзі і дзеці, яны прарывалі лінію абароны, а за імі ішлі вайскоўцы, якія замацоўвалі посьпех. У 1982 году сталі перамагаць іранцы, яны ўвайшлі на тэрыторыю Ірака.

Такая сытуацыя працягвалася да 1988 году, калі абодва бакі былі вычарпаныя, больш за гэта, у вайну паволі былі ўцягнуты ЗША, якія падтрымлівалі Ірак, аятала Хамэйні вырашыў пачаць перамовы.

Вайна была катастрофай для абодвух бакоў. Страты склалі каля 1 трыльёна даляраў, загінула па розных зьвестках, ад 600 тыс. да 1.5 мільёнаў чалавек.

Ірак эканамічна стаў моцна залежаць ад іншых арабскіх краінаў, толькі Кувэйту ягоная запазычанасьць складала каля 14 мільярдаў даляраў. Гэта стала адной з прычын ірацкага нападу на Кувэйт у 1990 годзе і новай вайны ў Персідзкім заліве.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт