Logo Polskiego Radia
Print

У Бостане раздалі прэмію Антынобэля

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.09.2018 14:32
Узнагароды ўручаюцца за дасягненьні, якія «сьпярша выклікаюць сьмех».
http://www.nhpr.org/post/granite-geek-all-about-ig-nobel-prize

Лялька вуду дапамагае разгрузіць гнеў, людзкое мяса ня вельмі пажыўнае, а калёнаскапію кожны можа зрабіць сабе сам дома – гэта толькі некаторыя зь незвычайных, сьмешных або дзіўных вынікаў дасьледаваньняў, адзначаных у гэтым годзе прэміяй Антынобэля.

Ужо 28-мы раз у Гарвардзкім унівэрсытэце ў Бостане сапраўдныя ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ўручылі Антынобэлі (Ig Noble) – узнагарода спансуецца часопісам «Аналы неверагодных дасьледаваньняў» («Annals of Improbable Research»). Узнагароды ўручаюцца за дасягненьні, якія «сьпярша выклікаюць сьмех, а затым людзі пачынаюць думаць».

Канадзкі вучоны, спэцыяліст па пытаньні агрэсіўных паводзін на працы, правёў дасьледаваньні, у выніку якіх сьцьвердзіў, што сваю злосьць лепш не разгружаць на начальніку, а больш бясьпечна для працаўніка памучыць ляльку вуду.

Сярод ляўрэатаў сёлетніх антынобэляў ёсьць японскі лекар Акіра Хорыучы, які распрацаваў рэвалюцыйны мэтад самастойнай калёнаскапіі, а напэўна паказаў, што гэта магчыма.

Антынобэля атрымаў брытанскі археоляг Джэймс Коўл з Унівэрсытэта ў Брайтане, які, дасьледуючы зьяву канібалізму, паказаў, што людзкое мяса... ня вельмі пажыўнае.

Пераможцы, якія, як і кожны год, прыбылі ў Бостан за свой рахунак, атрымалі грашовыя прызы – 10 трыльёнаў зімбабвійскіх даляраў, ужо выключаных са звароту.

У кожнага пераможцы было 60 сэкунд на прамову з нагоды атрыманьня Антынобэля; калі час скончыўся, васьмігадовая дзяўчынка перапыняла, кажучы: «Калі ласка, спыніце. Гэта сумна».

PAP/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт