Logo Polskiego Radia
Print

Мэдыкі: Прышчэпка не выклікае аўтызму

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.10.2018 17:46
  • 11.10.18_навука.mp3
Сымптомы рэгрэсіўнага аўтызму супадаюць з першай вакцынацыяй патройнай прышчэпкі.

Photo: whitesession/pixabay.com/CC0 Public Domain

Апошнія гады расьце супраціў бацькоў да вакцынацыі дзяцей. Праціўнікі лічаць, што прышчэпкі шкодзяць здароўю й выклікаюць іншыя хваробы, у тым ліку нэўралягічныя. У прыватнасьці, пашыраецца перакананьне, што трайная прышчэпка супраць сьвінкі, адру і краснухі (ММР) выклікае аўтызм. Навукоўцы і лекары тлумачаць, што гэта няпраўда.

Гісторыя гэтага міту пачалася ў 1998 годзе з публікацыі доктара Эндру Ўэйкфільда (Andrew Wakefield), з лёнданскай Royal Free Hospital School of Medicine на старонках прэстыжнага навуковага часопіса «The Lancet». Брытанец даказваў, што праведзеныя ім дасьледаваньні пацьвердзілі, што патройная прышчэпка супраць сьвінкі, адру й краснухі нясе пагрозу парушэньня мовы і зьяўленьня аўтызму. Ён праводзіў дасьледаваньні ўсяго на 12 дзецях – у васьмі зь іх доктар і іншыя аўтары публікацыі знайшлі новы сындром хваробы, які зьвязвае запаленьне тоўстай кішкі й аўтызм. Доктар Уэйкфільд патлумачыў, што дзеці захварэлі таму, што іх атакаваў вірус з прышчэпкі.

Яшчэ ў гэтым жа 1998 годзе 37 брытанскіх дактароў напісалі справаздачу, у якой заяўлялі, што прышчэпка не нясе ніякай пагрозы. Аднак, у бацькоў боязі засталіся і частка адмовілася ад вакцынацыі.

Неўзабаве выявілася, што грошы на свае дасьледаваньні Ўэйкфільд атрымліваў ад адваката, які ад імя бацькоў вымантачваў у фармацэўтычных канцэрнаў вялізарныя кампэнсацыі за пабочныя эфэкты вакцынацыі.

У 2010 годзе брытанская Генэральная мэдыцынская камісія заявіла, што Ўэйкфільд несумленна й непрафэсійна праводзіў дасьледаваньні. Доктар быў пазбаўлены права выконваць прафэсію.

Нягледзячы на гэта Ўэйкфільд мае сваіх паплечнікаў, якія няспынна імкнуцца даказаць сувязь аўтызму й прышчэпкі.

З дасьледаваньняў дацкіх вучоных (вынікі апублікаваныя ў «British Medical Journal») праведзеныя на 537 тысячах у 1991-97 гг. (у гэтай групе 440 тысяч дзяцей атрымалі прышчэпкі) адназначна вынікае, што вакцына не выклікае аўтызму.

Дык чаму супрацьлеглае меркаваньне знаходзіць настолькі вялікую колькасьць паплечнікаў?

Лекары тлумачаць, што рэгрэсіўны аўтызм дае першыя сымптомы ў дзяцей на пазьнейшым этапе разьвіцьця. У клясычным аўтызьме бацькі даволі рана бачаць, што іх дзіця правільна не разьвіваецца. Сымптомы рэгрэсіўнага аўтызму супадаюць пераважна з першай вакцынацыяй патройнай прышчэпкі супраць сьвінкі, адру і краснухі – 15-18 месяц жыцьця. У выніку замацоўваецца перакананьне, што прышчэпка выклікае аўтызм.

Gazeta Wyborcza/яс

Апошнія гады расьце супраціў бацькоў да вакцынацыі дзяцей. Праціўнікі лічаць, што прышчэпкі шкодзяць здароўю і выклікаюць іншыя хваробы, у тым ліку нэўралягічныя.

У прыватнасьці, перакананьне, што трайная прышчэпка супраць сьвінкі, адзёру і краснухі (ММР) выклікае аўтызм. Навукоўцы і лекары тлумачаць, што гэта няпраўда.

Гісторыя гэтага міту пачалася ў 1998 годзе з публікацыі доктара Эндру Ўэйкфільда (Andrew Wakefield, Royal Free Hospital School of Medicine) з лёнданскай Royal Free

Hospital School of Medicine на старонках прэстыжнага навуковага часопіса «The Lancet».

Брытанец даказваў, што праведзеныя ім дасьледаваньні пацьвердзілі, што патройная прышчэпка супраць сьвінкі, адзёру і краснухі нясе пагрозу парушэньня мовы і зьяўленьня аўтызму. Ён праводзіў дасьледаваньні ўсяго на 12 дзецяху васьмі зь іх Уэйкфільд і іншыя аўтары публікацыі знайшлі новы сындром хваробы, які зьвязвае запаленьне тоўстай кішкі і аўтызм. Доктар Уэйкфільд патлумачыў, што дзеці захварэлі таму, што іх атакаваў вірус з прышчэпкі.

Яшчэ ў гэтым жа 1998 годзе 37 брытанскіх дактароў напісалі справаздачу, у якой заяўлялі, што прышчэпка не нясе ніякай пагрозы. Аднак, у бацькоў боязі засталіся і частка адмовілася ад вакцынацыі.

Неўзабаве выявілася, што грошы на дасьледаваньні Ўэйкфільд атрымліваў ад адваката, які ад імя бацькоў вымантачваў у фармацэўтычных канцэрнаў вялізарныя кампэнсацыі за пабочныя эфэкты вакцынацыі.

У 2010 годзе брытанская Генэральная мэдыцынская камісія заявіла, што Ўэйкфільд несумленна і непрафэсійна праводзіў дасьледаваньні. Доктар быў пазбаўлены права выконваць прафэсію.

Нягледзячы на гэта Ўэйкфільд мае сваіх паплечнікаў, якія няспынна імкнуцца даказаць сувязь аўтызму і прышчэпкі.

Дасьледаваньні дацкіх вучоных (апублікаванае ў «British Medical Journal») праведзеныя на 537 тысячах у 1991-97 гг. У гэтай групе 440 тысяч дзяцей атрымалі прышчэпкі. З гэтых дасьледаваньняў адназначна вынікае, што вакцына не выклікае аўтызму.

Дык чаму супрацьлеглае меркаваньне знаходзіць настолькі вялікую колькасьць паплечнікаў?

Лекары тлумачаць, што рэгрэсіўны аўтызм дае першыя сымптомы ў дзяцей на пазьнейшым этапе разьвіцьця. У клясычным аўтызьме бацькі даволі рана бачаць, што іх дзіця правільна не разьвіваецца. Сымптомы рэгрэсіўнага аўтызму супадаюць пераважна з першай вакцынацыяй патройнай прышчэпкі супраць сьвінкі, адзёру і краснухі – 15-18 месяц жыцьця.

У выніку замацоўваецца перакананьне, што прышчэпка выклікае аўтызм.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт