Logo Polskiego Radia
Print

13.10.1923 г. Анкара стала сталіцай Турцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.10.2018 09:20
  • 13.10.1923_лісток.mp3
Гэта мела сымбалічнае і стратэгічнае значэньне.
Сучасная АнкараСучасная Анкараpixabay.com/CC0 Creative Commons

Анкара (старагрэцкае Анкіра, ці Ангора (якар) адзін са старадаўніх гарадоў Азіі, ключавы гандлёвы цэнтр Асманскай Імпэрыі.

Пасьля заканчэньня І Сусьветнай вайны Асманская Імпэрыя апынулася на краю свайго існаваньня. Краіны Антанты (Вялікабрытанія, Італія і Францыя), занялі значную частку сучаснай Турцыі.

Таксама была акупаваная тагачасная сталіца Асманскай Імпэрыі Канстанцінопаль.

У 1918 годзе ў Канстанцінопалі была ўсталявана вайсковая адміністрацыя саюзьнікаў. Горад быў падзелены на тры зоны кантролю: ангельскую, францускую й італьянскую. Згодна з пачатковым плянам, заходняя частка Турцыі павінна была быць падзелена паміж грэкамі і армянамі.

У 1920 годзе, у выніку грэка-турэцкай вайны, саюзьнікамі быў разагнаны турэцкі парлямэнт, урад выконваў выключна фармальныя функцыі. У гэты час, Мустафа Кемаль Атацюрк, які ўзначальваў «Асацыяцыю абароны Анатоліі і Румеліі», заклікаў усіх губэрнатараў і палітычных дзеячаў сабрацца ў Анкары і сфарміраваць новы ўрад і новы прадстаўнічы ворган, які атрымаў назву: "Вялікая Нацыянальная Асамблея". У выніку ў Турцыі ўсталявалася двоеўладзьдзе.

Таксама пачалася вызваленчая вайна туркаў супраць іншаземных войскаў, якую падтрымала Савецкая Расея.

На працягу двух гадоў турэцкае войска змагло адваяваць усе страчаныя тэрыторыі. У ліпені 1923 году ў Лазане былі падпісаныя мірныя дамоўленасьці паміж Турцыяй і краінамі Антанты, якія прызналі ўладу "Вялікай Нацыянальнай Асамблеі". Напрыканцы верасьня войскі саюзьнікаў былі выведзены з Канстанцінопаля. Тым ня менш, было вырашана, што сталіцай новай дзяржавы стане Анкара. Гэта мела ня толькі сымбалічнае значэньне - як пачатак новай эры, але й стратэгічнае, бо Анкара знаходзілася ў глыбіні тэрыторыі Турцыі.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт