Logo Polskiego Radia
Print

Дрэвы непасрэдна ўплываюць на здароўе чалавека

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.10.2018 14:51
  • Дрэвы.mp3
Адным з найбольш карысных дрэваў зьяўляецца бяроза.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Нават самае малое дрэўца мае станоўчы ўплыў на здароўе чалавека – пераконвалі валанцёры падчас акцыі «Кожны ліст паглынае СО2».
Яланта Мігдал: Дрэвы даюць толькі і выключна пазытыўныя рэчы. Перад усім, дрэвы даюць нам кісларод, паглынаюць дыяксід вугляроду, дасканала ачышчаюць паветра. Дрэвы даюць цень у сьпякотныя дні, ахоўваюць нас ад шуму, пылу. Дрэвы ствараюць вакол сябе добрую атмасфэру, выдзяляюць розныя эфірныя алеі, пазытыўна ўплываюць на нашае самаадчуваньне і здароўе.
Варта памятаць, што дрэвы даюць нам ня толькі чыстае паветра, але таксама ачышчаюць яго ад дыяксіду вугляроду і даюць кісларод – гаворыць экалягічны дзеяч Яраслаў Каспшык.
Я. Каспшык: Напрыклад, бяроза выдзяляе ў паветра розныя субстанцыі, якія забіваюць патагенныя грыбкі і бактэрыі. Калі мы хочам падыхаць самым чыстым паветрам, то трэба ісьці на шпацыр у бярозавы лес. Дзякуючы гэтаму лёгкія ачысьцяцца ад гарадзкога смогу, паколькі ў лёгкія трапіць паветра найлепшай якасьці.
Яланта Мігдал дадае, што бяроза выдзяляе таксама шмат эфірных алеяў, дзякуючы чаму паміж бярозамі можна было рабіць апэрацыі.
Старшыня экалягічнай арганізацыі «Клюб Гая» Яцэк Божэк ужо 16 год запар праводзіць акцыю пасадкі дрэваў. На яго думку, палякаў надалей трэба пераконваць у тым, што дрэвы садзіць варта.
Я. Божэк: Пераконваць трэба, паколькі мы надалей вырубаем вельмі шмат дрэваў. Вырубка – гэта элемэнт змаганьня за прастору. Заўсёды ёсьць змаганьне за прастору паміж чалавекам і прыродай. Калі патрэбныя новыя інвэстыцыі, то мы не забярэм зямлю ў людзей, але ў прыроды – зьменшым парк, ці цалкам яго зьнішчым. Зазвычай так і адбываецца. Таму да пасадкі дрэваў заўсёды трэба пераконваць, заўсёды прасіць і заўсёды садзіць.
Чаму людзі не разумеюць залежнасьці паміж колькасьцю дрэваў і якасьцю жыцьця ды здароўя? Паводле Яцэка Божэка, сёньня грамадзтва вельмі адарванае ад прыроды.
Я. Божэк: У часе майго дзяцінства ўсе гулялі на панадворках. Цяпер усе бавяцца перад кампутарам. Была цалкам іншая сувязь з дрэвамі. Мы былі ў парку, у лесе. Цяпер, калі дзеці ідуць у лес, то чуюць перасьцярогі перад кляшчамі. Цяпер у нас іншы падыход да прыроды.
Эколяг лічыць, што польскім гарадам яшчэ неабходна павялічыць колькасьць зялёных насаджэньняў, тым больш, што польскія гарады апошнім часам моцна зьмяніліся.
Я. Божэк: Вялікая колькасьць інвэстыцый прычынілася да таго, што свабодная прастора зьмяншаецца. З аднаго боку, новыя дрэвы садзяць, але з іншага боку мы пазбаўляемся ад велізарнай колькасьці дрэваў, паколькі трэба будаваць новыя дарогі, ставіць новыя будынкі. Нават трэба рабіць роварныя сьцежкі. Я часта чую, што трэба зрабіць роварную сьцежку, але для гэтага вырубіць вялікую колькасьць дрэваў. Таму ўсё ня так проста. Ёсьць шмат гарадоў у Эўропе і сьвеце, дзе я быў, і гэтыя дылемы вырашаюцца інакш.
Памылковым, паводле Яцэка Божэка, зьяўляецца меркаваньне, што можна пасадзіць любое дрэва, важна каб пасадзіць. У ніякім выпадку.
Я. Божэк: Таму што кожнае дрэва расьце там, дзе яму лепш за ўсё. Мы заўсёды рэкамэндуем, каб гэта былі польскія дрэвы. Калі нехта хоча пасадзіць дрэва, то павінен даведацца, якога тыпу ў яго зямля. Якое дрэва прыжывецца найлепш.
Паводле экспэрта, пэўныя клопаты ўзьнікаюць у сувязі з ацяпленьнем клімату. Пасаджаныя дрэвы неабходна паліваць, бо інакш яны могуць не прыжыцца. Паліваць неабходна нават некалькі гадоў запар.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт