Logo Polskiego Radia
Print

Мікраплястык ёсьць у кале людзей з цэлага сьвету

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2018 17:08
  • Мікраплястык.mp3
Людзі зьядаюць плястык разам з рыбамі і морапрадуктамі, марской сольлю, а нават півам і мёдам.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Мікраплястык можна знайсьці ў кале людзей з цэлага сьвету – паінфармавалі навукоўцы падчас 26 Эўрапейскага тыдня гастраэнтэралёгіі ў Вене. Людзі зьядаюць плястык разам з рыбамі і морапрадуктамі, марской сольлю, а нават півам, мёдам і вадой у бутэльках.
Глябальная вытворчасьць паўсюднага плястыку складае сотні мільёнаў тон у год і надалей расьце. У суме яго выпускаецца больш за 8 мільярдаў тон у год.
Хоць найбольшая колькасьць плястыкавага сьмецьця застаецца на сушы, то ўсё ж па прычыне тэхнічных цяжкасьцяў, зьвязаных з лябараторнымі аналізамі, значна лепш было дасьледаванае забруджаньне вады. Лічыцца, што 2-5% усяго плястыку трапляе ў мора. Там яго зьядаюць марскія жывёлы, якія трапляюць у харчовы ланцуг, а ў канчатковым выніку плястык зьядаюць людзі.
Мікраплястык – гэта кавалкі дыямэтрам менш за 5 мікрамэтраў. Адкуль яны бяруцца ў навакольным асяродзьдзі, тлумачыць Славамір Бжузэк з фонду «Нашая зямля».
С. Бжузэк: З часам у плястыку слабеюць яго ўнутраныя злучэньні і ён распадаецца на ўсё меншыя фрагмэнты. Але ў нашай цывілізацыі малыя часьціцы плястыку таксама выкарыстоўваюцца. Добрым прыкладам можа быць зубная паста. У ёй ёсьць мікрагранулы, які павялічваюць яе шорсткасьць, таму паста добра чысьціць. Але такія мікраплястыкавыя часьціцы можна было б замяніць вугалем.
Катажына Карпа-Сьвідэрэк з фонду WWF Polska зьвяртае ўвагу, што праблемай зьяўляюцца і плястыкавыя сьмецьці, і сам мікраплястык.
К. Карпа-Сьвідэрэк: З аднаго боку, ёсьць фрагмэнты плястыкавага сьмецьця, якое жывёла праглынае і душыцца. Гэтыя сьмецьці затыкаюць ім страўнік, кішэчнік, яны не ў стане есьці і паміраюць у велізарных пакутах ад голаду. З іншага боку, ёсьць мікрагранулы, які адрываюцца ад плястыкавых прадметаў. Яны трапляюць у арганізм марскіх жывёл, а ў выніку і ў наш арганізм, паколькі мы ямо марскія і акіянічныя рыбы.
Славамір Бжузэк прызнае, што неабходна пачаць праводзіць дасьледаваньні аб уплыве плястыку на арганізм чалавека.
С. Бжузэк: І каб толькі аказалася, што ён ня вельмі шкодны. Хоць з рапарту наўпрост вынікае, што мікраплястык памагае пераносіць бактэрыі, якія прычыняюцца да запаленьняў стрававальнай сыстэмы. Таму гэта справа, якую мы ня можам не ўспрымаць сур’ёзна. Мікраплястык дыямэтрам 5 мікрамэтраў без праблем праходзіць праз сьценкі клетак. Яны без праблем пранікаюць, напрыклад, у нашую печань, крывяносную ці нэрвовую сыстэму. Праблема ў тым, што мы самыя стварылі настолькі маленькія часьціцы, якія цяпер не ў стане кантраляваць.
У рапарце адзначана, што значная колькасьць мікраплястыку знойдзена ў тунцах, амарах і крэвэтках. Акрамя таго, вельмі праўдападобна, што прадукты харчаваньня забруджваюцца плястыкам на розных этапах пераапрацоўкі і ў выніку ўпакоўваньня. Іншай крыніцай мікраплястыку зьяўляецца марская соль. Мікраплястык знойдзены таксама ў піве, мёдзе і вадзе з бутэлек.
Навукоўцы Венскага ўнівэрсытэту дасьледавалі кал групы васьмі чалавек з розных краін. У аналізах былі знойдзеныя 9 з 10 відаў плястыку, яго элемэнты мелі ад 50 да 500 мікрамэтраў дыямэтру.
«Гэта першае дасьледваньне тагога тыпу. Яно пацьвярджае нашыя даўнія падазрэньні, што плястык трапляе ў кішэчнік чалавека. Гэта вельмі непакоіць, асабліва ў выпадку людзей з хворай стрававальнай сыстэмай», – адзначылі галоўны аўтар дасьледаваньня Філіп Швабль.

Мікраплястык можна знайсьці ў кале людзей з цэлага сьвету – паінфармавалі навукоўцы падчас 26 Эўрапейскага тыдня гастраэнтэралёгіі ў Вене. Людзі зьядаюць плястык разам з рыбамі і морапрадуктамі, марской сольлю, а нават півам, мёдам і вадой у бутэльках.

Глябальная вытворчасьць паўсюднага плястыку складае сотні мільёнаў тон у год і надалей расьце. У суме яго выпускаецца больш за 8 мільярдаў тон у год.Хоць найбольшая колькасьць плястыкавага сьмецьця застаецца на сушы, то ўсё ж па прычыне тэхнічных цяжкасьцяў, зьвязаных з лябараторнымі аналізамі, значна лепш было дасьледаванае забруджаньне вады. Лічыцца, што 2-5% усяго плястыку трапляе ў мора. Там яго зьядаюць марскія жывёлы, якія трапляюць у харчовы ланцуг, а ў канчатковым выніку плястык зьядаюць людзі.

Мікраплястык – гэта кавалкі дыямэтрам менш за 5 мікрамэтраў. Адкуль яны бяруцца ў навакольным асяродзьдзі, тлумачыць Славамір Бжузэк з фонду «Нашая зямля».

С. Бжузэк: З часам у плястыку слабеюць яго ўнутраныя злучэньні і ён распадаецца на ўсё меншыя фрагмэнты. Але ў нашай цывілізацыі малыя часьціцы плястыку таксама выкарыстоўваюцца. Добрым прыкладам можа быць зубная паста. У ёй ёсьць мікрагранулы, які павялічваюць яе шорсткасьць, таму паста добра чысьціць. Але такія мікраплястыкавыя часьціцы можна было б замяніць вугалем.

Катажына Карпа-Сьвідэрэк з фонду WWF Polska зьвяртае ўвагу, што праблемай зьяўляюцца і плястыкавыя сьмецьці, і сам мікраплястык.

К. Карпа-Сьвідэрэк: З аднаго боку, ёсьць фрагмэнты плястыкавага сьмецьця, якое жывёла праглынае і душыцца. Гэтыя сьмецьці затыкаюць ім страўнік, кішэчнік, яны не ў стане есьці і паміраюць у велізарных пакутах ад голаду. З іншага боку, ёсьць мікрагранулы, які адрываюцца ад плястыкавых прадметаў. Яны трапляюць у арганізм марскіх жывёл, а ў выніку і ў наш арганізм, паколькі мы ямо марскія і акіянічныя рыбы.

Славамір Бжузэк прызнае, што неабходна пачаць праводзіць дасьледаваньні аб уплыве плястыку на арганізм чалавека.

С. Бжузэк: І каб толькі аказалася, што ён ня вельмі шкодны. Хоць з рапарту наўпрост вынікае, што мікраплястык памагае пераносіць бактэрыі, якія прычыняюцца да запаленьняў стрававальнай сыстэмы. Таму гэта справа, якую мы ня можам не ўспрымаць сур’ёзна. Мікраплястык дыямэтрам 5 мікрамэтраў без праблем праходзіць праз сьценкі клетак. Яны без праблем пранікаюць, напрыклад, у нашую печань, крывяносную ці нэрвовую сыстэму. Праблема ў тым, што мы самыя стварылі настолькі маленькія часьціцы, якія цяпер не ў стане кантраляваць.

У дакладзе адзначана, што значная колькасьць мікраплястыку знойдзена ў тунцах, амарах і крэвэтках. Акрамя таго, вельмі праўдападобна, што прадукты харчаваньня забруджваюцца плястыкам на розных этапах пераапрацоўкі і ў выніку ўпакоўваньня. Іншай крыніцай мікраплястыку зьяўляецца марская соль. Мікраплястык знойдзены таксама ў піве, мёдзе і вадзе з бутэлек.

Навукоўцы Венскага ўнівэрсытэту дасьледавалі кал групы васьмі чалавек з розных краін. У аналізах былі знойдзеныя 9 з 10 відаў плястыку, яго элемэнты мелі ад 50 да 500 мікрамэтраў дыямэтру.

«Гэта першае дасьледваньне тагога тыпу. Яно пацьвярджае нашыя даўнія падазрэньні, што плястык трапляе ў кішэчнік чалавека. Гэта вельмі непакоіць, асабліва ў выпадку людзей з хворай стрававальнай сыстэмай», – адзначылі галоўны аўтар дасьледаваньня Філіп Швабль.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт