Logo Polskiego Radia
Print

27.10.1939 г.гітлераўцы арыштавалі мэра Варшавы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.10.2018 10:49
  • Стэфан Стажыньскі.mp3
Стэфан Стажыньскі быў адданым гораду й яго жыхарам кіраўніком сталіцы.
Мэр Варшавы Стэфан СтажыньскіМэр Варшавы Стэфан СтажыньскіBy Jan Malarski (active 1903-1937) [1] - official photo used in pre-war publications of Warsaw's town hallAndrzej Ajnenkiel "Polska po przewrocie majowym", Warszawa 1981, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=513647

27 гітлераўцы арыштавалі апошняга мэра даваеннай Варшавы, які кіраваў польскай сталіцай да моманту капітуляцыі горада перад гітлераўцамі.

Стэфан Стажыньскі быў прызначаны мэрам Варшавы ў 1934 годзе. Стажыньскі меў статус «камісара», прызначэньне адбылося з прычыны ранейшага вайсковага перавароту ў Польшчы і ўсталяваньня «рэжыму санацыі». Але Стажыньскі імкнуўся да таго, каб горад кіраваўся дэмакратычна. Нават пры ім былі арганізаваныя выбары ў гарадзкую раду ў 1938 г.

Пры дапамозе міністра фінансаў Стажыньскі распрацаваў 4 -гадовы плян разьвіцьця й мадэрнізацыі Варшавы. Згодна зь ім, у горадзе павінна было быць пабудавана 100 тыс. кватэраў з усёй інфраструктурай, 30 школаў, шпіталі, гандлёвыя пасажы, плянавалася аднаўляць гістарычныя помнікі й палацы, спартовыя аб’екты. Існаваў плян па правядзеньні ў Варшаве алімпійскіх гульня ў 50-х гадах. Быў распрацаваны нават уступны праект варшаўскага мэтро.

Калі распачалася вайна, нягледзячы на загад пра эвакуацыю, Стэфан Стажыньскі не пакінуў Варшавыу разам з урадам, як яму прапанавалі.

Ён застаўся й выконваў функцыю грамадзянскага камісара пры Камітэце Абароны Варшавы. Стажыньскі гуляў ключавую ролю ў мабілізацыі й прыгатаваньнях гораду да абароны, рэгулярна выступаў па радыё і падбадзёрваў насельніцтва.

Апошні раз Стажыньскі зьвярнуўся да жыхароў Варшавы па радыё 28 верасьня 1939 году, пасьля таго як сталіца падпісала акт пра капітуляцыю й горад перайшоў пад кіраваньне нямецкай адміністрацыі. Тым ня менш, Стажыньскі працягваў сваю дзейнасьць і супрацоўнічаў з польскім падпольлем.

27 кастрычніка 1939 году гестапа арыштавала Стэфана Стажыньскага.

Яго пасадзілі ў гітлераўскую вязьніцу “Павяк”, што недалёка ад цэнта Варшавы (зараз мэмарыяльны комплекс). У канцы сьнежня 1939 году мэр Варшавы быў вывезены з “Павяка” ў нямецкія канцлягеры, і потым, хутчэй за ўсё, расстраляны. Па сёньняшні дзень, нягледзячы на доўгае расьсьледаваньне ў гэтай справе, да канца не вядомыя акалічнасьці й месца сьмерці Стэфана Стажыньскага.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт