Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 01.11.2018 15:59
  • Niepisane Bracia.mp3
Пра тое, што няпісанае (ненаканаванае лёсам), сьпяваюць браты Цугоўскія.
www.pixabay.com

Прозьвішча Цугоўскі добра вядомае ўсім, хто цікавіцца польскай рок-сцэнай. Так завуць заснавальніка гурту Будка суфлёра Кшыштафа Цугоўскага, а цяпер яшчэ дваіх усё больш славутых выканаўцаў – Пятра і Войцеха Цугоўскіх. Яны браты, і сыны Кшыштафа Цугоўскага. Цяжка паверыць, але іх гурту «Bracia» ужо больш за 20 гадоў. Ён быў заснаваны ў 1997 годзе ў Любліне, калі браты вырашылі ўпершыню выступіць разам.

Пазьней іх кар’ера пайшла гладка, яны ўсё вышэй і вышэй узыходзяць на музычны Алімп.

Многія даволі скептычна падыходзяць да выступленьня дзяцей музычных зорак – маўляў, робяць кар’еру на славе сваіх бацькоў (бацькі, маці). Аднак тут, трэба сказаць, сапраўды сыны Кшыштафа Цугоўскага перанялі яго талент, асабліва вакаліст Пётр Цугоўскі. І цяпер у розных польскіх радыёстанцыях, калі дакладна палічыць, песьні «Братоў» гучаць можа нават часьцей, чым славутага бацькі і яго Будкі Суфлёра. Яшчэ хачу сказаць, што слухаючы розныя запісы песьняў «Братоў», я прыйшла да высновы, што з цягам часу голас Пятра ўсё больш становіцца падобным да голасу Кшыштафа, але ж гэта і ня дзіўна.

У склад гурту, як я ўжо сказала, уваходзяць браты Цугоўскія, што і зразумела, бо інакш калектыў ня мог бы насіць назоў «Браты». А вось іншыя музыканты даволі часта мяняюцца, дарэчы, так здараецца ў дадзенай галіне – рок-музыцы, ня кожны лёгка пераносіць цяжкасьці жыцьця рок-музыканта.

А я прапаную вам песьню ў выкананьні Пятра і Войцеха Цугоўскіх, якая называецца «Niepisane» (Няпісанае). Можна перакласьці таксама "Ненаканаванае лёсам".

Co wypada, a co trzeba,
Zgrane scenariusze i dobre rady.
Kiedy wrosłeś w taką ziemię,
Trudno nagle się odłączyć od stada.

Przeżyć to, co jest nam niepisane,
Nigdy już nie robić nic na pamięć.
Właśnie to, co dane nam nie było,
Przeżyć to, co zdarza się tylko raz!

Ile takie życie warte?
Czubkiem buta nie wystawać za ramę.
Cudze ścieżki są utarte,
Lecz na prostej człowiek także się złamie!

Przeżyć to, co jest nam niepisane,
Nigdy już nie robić nic na pamięć.
Właśnie to, co dane nam nie było,
Przeżyć to, tak by się nie skończyło!

Przeżyję to, co jest mi niepisane,
Nigdy już nie zrobię nic na pamięć.
Właśnie to, co dane mi nie było,
Przeżyję to, tak by się nie skończyło!

Przeżyję niepisane,
Nie zrobię nic na pamięć!
Co dane mi nie było,
Przeżyję to, tak by się nie skończyło!!!

Што іншыя ад цябе чакаюць, а што трэба. Найграныя сцэнары і добрыя парады. Калісьці ты ўрос у такую зямлю, цяжка раптам адлучыцца ад статку. Перажыць тое, што нам ня пісана (не наканавана лёсам). Ніколі ўжо нічога не рабіць на памяць. Менавіта тое, што нам не было дадзена, перажыць тое, што здараецца толькі раз!

Колькі такое жыцьцё вартае? Носікам чаравіка не выхадзіць за рамкі. Чужыя сьцяжынкі пратораныя, але на простай дарозе чалавек таксама зламацца! Перажыць тое, што нам ня пісана, ніколі ўжо нічога не рабіць на памяць. Менавіта тое, што нам не было дадзена, перажыць так, каб не закончылася!

Я перажыву няпісанае, не зраблю нічога на памяць. Што не было мне дадзена, я перажыву так, каб не закончылася.

Co wypada, a co trzeba – вось тут у першай частцы сказу выраз, які цяжка перакласьці на беларускую мову адным словам. Co wypada – што гэта азначае? Гэта значыць, што мы павінны зрабіць, што ад нас чакаюць іншыя людзі ў дадзенай сытуацыі, якім чынам споўніць іх спадзяваньні. А co trzeba – гэта зразумела – што трэба. Прывяду прыклад.

Zastanawiam się, co wypada zrobić w takiej sytuacji – Я думаю над тым, што я павінна зрабіць у дадзенай сытуацыі (што ад мяне чакаюць іншыя людзі).

Dobre rady – гэта добрыя парады, калі адзін чалавек мяркуе, што ён добра ведае, што павінен зрабіць іншы ў дадзеным выпадку. У польскай мове ёсьць іранічная прымаўка «Dobre rady zawsze w cenie». Даслоўна гэта перакладаецца «Добрыя парады заўсёды цэняцца», але тут ёсьць вялікая доля іроніі, а нават сарказму – маўляў, можаш іншаму чалавеку раіць, як паступіць, але ён і так зробіць па-свойму.

Nagle się odłączyć – раптоўна (нечакана) адлучыцца. Польскае наглы ня мае нічога супольнага з расейскім наглый. Адпаведнік расейскага слова ў польскай мове – гэта arogancki. А вось польскае nagły – гэта нечаканы, раптоўны.

Ile takie życie warte – колькі вартае такое жыцьцё, які кошт такога жыцьця. Вельмі папулярнае словазлучэньне ў Польшчы – (coś) jest niewiele warte – нешта мае малую каштоўнасьць, ня варта прысьвячаць яму ўвагу.

Czubkiem buta – носікам, кончыкам чаравіка. Чуб – гэта і беларускі чуб, але вось польскі czubek (у прыватнасьці, чаравіка) – гэта носік, кончык чаравіка. Іншае значэньне слова czubek – гэта дурань, хтосьці неразумны.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт