Logo Polskiego Radia
Print

Полька распрацоўвае лятальныя таксі Ubera

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.11.2018 17:36
  • 6.11_навука.mp3
Кампанія Uber ажыцьцяўляе праект паднябесных таксі.
Цэліна МікалайчакЦэліна Мікалайчакfot. mat.prasowe

Галоўным інжынерам праекту Uber Elevate зьяўляецца Цэліна Мікалайчак, амэрыканка польскага паходжаньня. Яе бацькі паходзяць з Польшчы, а яна сама нарадзілася ўжо ў ЗША.

Цэліна Мікалайчак расказала штодзёнцы „Rzeczpospolita”, што перад тым, як яна стала працаваць для Ubera, распрацоўвала акумулятары для аўтамабільнага канцэрну Tesla, а яшчэ раней - для кампаніі Schlumberger, якая зьяўляецца буйнейшым у сьвеце прадпрыемствам па абслугоўваньні нафтавых радовішчаў.

Цэліна Мікалайчак расказала, што ў 2020 годзе пачнуцца пробныя палёты паднябесных машын у некалькіх гарадах сьвету. Спачатку з пілётам. Мэтанакіравана аўтамабілі будуць беспілётнікамі. У 2023 годзе пачнуцца праводзіцца тэставыя палёты лятальных таксі на тэрыторыі трох буйных амэрыканьскіх гарадоў. Ёсьць таксама кароткі запасны сьпіс за мяжой. У ім Францыя, Індыя, Японія, Бразылія і Аўстралія.

Праект Uber Elevate зводзіцца да стварэньня малога самалёта, на якім пасажыры будуць перамяшцацца ў межах горада, пазьбягаючы затораў. Гаворка ідзе пра адлегласьць 40-100 км.

Эфірны выпуск перадачы "Навука й тэхніка" ў далучаным файле

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт