Logo Polskiego Radia
Print

Чалавек прычыніўся да зьнікненьня 60 прац. дзікіх жывёл

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.11.2018 17:45
Пад увагу ўзятыя дадзеныя пэрыяду ад 1970 году да сёньня.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Некаторыя навукоўцы лічаць, што мы зьяўляемся сьведкамі шостага ў гісторыі сьвету масавага выміраньня жывёл. Упершыню чалавек нясе за гэта адказнасьць. Раней зьвяры выміралі з-за стыхійных бедзтваў.

Лік відаў дзікіх жывёл, якіх налічваецца каля 4 тысяч, зьнізіўся ў сярэднім на 60% з 1970 года – паведамляецца ў справаздачы The Living Planet Index, падрыхтаванай Zoological Society of London для WWF Сусьветнага фонду дзікай прыроды. Браліся пад увагу дадзеныя аб больш чым 16 тысячах відаў птушак, млекакормячых, рыбы і іншых пазваночных.

7,6 мільярда людзей у сьвеце складаюць 0,01% ад усяго жыцьця на плянэце (82% - гэта расьліны, 13% - бактэрыі, астатнія - насякомыя, рыба і іншая жывёла - толькі 5%), але гэта гома сапіенс нясе адказнасьць за зьнішчэньне 83% дзікіх відаў ад часу нэалітычнай рэвалюцыі.

Адной з галоўных прычын зьнішчэньня дзікіх жывёл зьяўляецца сельская гаспадарка і жывёлаводзтва. Другая, непасрэдна зьвязаная з гэтым прычына, гэта рост спажываньня.

Даклад для WWF, акрамя сумных навін, таксама прыносіць некаторую добрую інфармацыю аб відах, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня: чалавек дапамагае павялічыць папуляцыі панд, гарыл і дэльфінаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт