Logo Polskiego Radia
Print

Роля Касьцёлу ў атрыманьні незалежнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.11.2018 07:10
  • Каталіцкі касьцёл і незалежнасьць.mp3
На працягу ўсіх падзелаў (1795 – 1918) «людзі Каталіцкага касьцёла, біскупы і сьвятары змагаліся за незалежнасьць.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пра выключную ролю Касьцёла ў вяртаньні незалежнасьці Польшчы шмат расказвае прафэсар Ян Жарын, адзін з самых выбітных дасьледчыкаў сучаснай гісторыі Касьцёла. Ён сьцьвярджае, што «на працягу стагодзьдзяў польская культура ў шырокім значэньні гэтага слова ўзьнікла ў выніку натхненьня хрысьціянствам, у выніку вядучай ролі людзей Касьцёла».
Ян Жарын кажа, што «падзеньне І Рэчы Паспалітай яшчэ больш узмацніла саюз паміж верай у Бога і патрэбай незалежнай Айчыны». Паводле яго, у XIX стагодзьдзі «каталіцызм польскага народу фарміравалі сьвятары і касьцёл, як установа, а таксама сьвятыя месцы і бэлетрыстыка».
Паводле Яна Жарына, на працягу ўсіх падзелаў (1795 – 1918) «людзі Каталіцкага касьцёла, біскупы і сьвятары змагаліся за незалежнасьць. Яны асаблівым чынам былі прысутныя падчас Паўстаньня 1863 году, а пасьля станавіліся аб’ектам рэпрэсій з боку царскай Расеі».
Пасьля паўстаньня ў выніку рэпрэсій у 1881 годзе ў Сыбіры і ў глыбіні Расеі знаходзіліся 270 асуджаных сьвятароў. «Царская Расея, якая змагалася з польскасьцю на захопленых землях, разумела, што сымбалем польскасьці зьяўляецца каталіцкая вера, сетка цудоўных храмаў і двароў. Гэта там узьнікала спалучэньне словаў: паляк – католік», – падкрэсьлівае Жарын.
Паводле яго, польскі каталіцызм станавіўся асноўным фундамэнтам тоеснасьці сучаснага народу, які будуецца без дзяржавы, дзякуючы інтэлігенцыі, дваранству і духавенству.
Апрача паўстанцаў, паводле Жарына, асаблівую ролю ў будаваньні польскай дзяржаўнасьці адыгралі сьвятары-грамадзкія дзеячы. Першым з іх гісторык назваў блаславёнага айца Ганарата Казьміньскага, капуцына, вязьня Цытадэлі, заснавальніка больш за 20 скрытых ордэнаў. Гэтыя ордэны аказвалі дабрачынную і духоўную дапамогу, таксама займаліся адукацыяй і выхаваньнем.
Сярод сьвятароў-грамадзкіх дзеячаў можна таксама назваць папулярызатараў каталіцкай адукацыі –Ігнацы Клапатоўскага, Пятра Вавжыняка, Вацлава Блізіньскага, Марцэля Гадлеўскага.
Пра памер удзелу духавенства ў незалежніцкім руху сьведчыць таксама масавая прысутнасьць сьвятароў у зьезьдзе нелегальнай і сакрэтнай Лігі народаў восеньню 1905 году. Удзел у ім прынялі больш за 400 ксяндзоў.
Гісторык падкрэсьліў, што «важным кампанэнтам польскай рэлігійнасьці на працягу ўсяго ХІХ стагодзьдзя быў культ Марыі, бачны асаблівым чынам на Яснай Гуры ў Чанстахове».
Найважнейшымі касьцёламі, дзе палякі масава зьбіраліся і маліліся за свабоду, былі храмы: у Сылезіі – у Пякарах Сьлёнскіх, Гары сьвятой Анны ці Вамбежыцах; у Галіцыі – Кальварыі Зэбжыдоўскай, Кальварыі Пацлаўскай, Кракаве; у Варміі – Сьвятой Ліпцы і Гетшвальдзе, асабліва з 1877 году, то бок з моманту марыйных яўленьняў. Падчас іх Маці Божая гаварыла па-польску. Для Віленшчыны такім месцам была Вострая брама.
У сваю чаргу падчас Першай сусьветнай вайны і пасьля яе завяршэньня сьвятары актыўна працавалі як ваенныя капеланы, разьдзяляючы лёс жаўнераў Легіёнаў, ці з 1918 году Войска Польскага, якія змагаліся за кшталт і межы польскай дзяржавы.
Пра ўдзел духавенства ў вяртаньні незалежнасьці і фармаваньня яе межаў у 1918-1921 гадах сьведчыць таксама факт, што ў выніку першых дэмакратычных выбараў у Сэйме апынуліся ажно 35 ксяндзоў.
«У 100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці варта і трэба нагадваць як постаці Каталіцкага касьцёла, біскупаў, сьвятароў, манахаў, манахінь, як і Касьцёл, як установу, з яго багатым душпастырскім і культурніцкім вымярэньнем, з храмамі – настаўнікамі польскасьці, з могілкамі і крыжамі, якія пазначалі польскую зямлю», – мяркуе прафэсар Ян Жарын.

Сярод сьвятароў-грамадзкіх дзеячаў можна таксама назваць папулярызатараў каталіцкай адукацыі – Ігнацы Клапатоўскага, Пятра Вавжыняка, Вацлава Блізіньскага, Марцэля Гадлеўскага.

Пра памер удзелу духавенства ў незалежніцкім руху сьведчыць таксама масавая прысутнасьць сьвятароў у зьезьдзе нелегальнай і сакрэтнай Лігі народаў восеньню 1905 году. Удзел у ім прынялі больш за 400 ксяндзоў.

Гісторык падкрэсьліў, што «важным кампанэнтам польскай рэлігійнасьці на працягу ўсяго ХІХ стагодзьдзя быў культ Марыі, бачны асаблівым чынам на Яснай Гуры ў Чанстахове».

Найважнейшымі касьцёламі, дзе палякі масава зьбіраліся і маліліся за свабоду, былі храмы: у Сылезіі – у Пякарах Сьлёнскіх, Гары сьвятой Анны ці Вамбежыцах; у Галіцыі – Кальварыі Зэбжыдоўскай, Кальварыі Пацлаўскай, Кракаве; у Варміі – Сьвятой Ліпцы і Гетшвальдзе, асабліва з 1877 году, то бок з моманту марыйных яўленьняў. Падчас іх Маці Божая гаварыла па-польску. Для Віленшчыны такім месцам была Вострая брама.

У сваю чаргу падчас Першай сусьветнай вайны і пасьля яе завяршэньня сьвятары актыўна працавалі як ваенныя капеланы, разьдзяляючы лёс жаўнераў Легіёнаў, ці з 1918 году Войска Польскага, якія змагаліся за кшталт і межы польскай дзяржавы.

Пра ўдзел духавенства ў вяртаньні незалежнасьці і фармаваньня яе межаў у 1918-1921 гадах сьведчыць таксама факт, што ў выніку першых дэмакратычных выбараў у Сэйме апынуліся ажно 35 ксяндзоў.

«У 100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці варта і трэба нагадваць як постаці Каталіцкага касьцёла, біскупаў, сьвятароў, манахаў, манахінь, як і Касьцёл, як установу, з яго багатым душпастырскім і культурніцкім вымярэньнем, з храмамі – настаўнікамі польскасьці, з могілкамі і крыжамі, якія пазначалі польскую зямлю», – мяркуе прафэсар Ян Жарын.

Паводле KAI/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт