Logo Polskiego Radia
Print

Дзякуючы аналізам ДНК некаторыя даведваюцца пра падмену дзяцей

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.11.2018 15:44
Калі сем’і знаходзяць сваіх сапраўдных дзяцей, праблемы толькі пачынаюцца.
pixabay.com/Public Domain CC0

«Gazeta Wyborcza» піша пра выпадкі падмены дзяцей у шпіталях. Такія выпадкі ўсё яшчэ здараюцца. Толькі ў адной юрыдычнай канцылярыі адкрытыя сем спраў, тры ў працэсе падрыхтоўкі. Юрыст з гэтай канцылярыі Марыя Вэнтлянд-Валькевіч (Wentland-Walkiewicz) кажа, што кожны раз паўтараецца адзін і той жа сцэнар – дзяцей замяняюць у родавым аддзяленьні.

Такое здарылася ў сям’і Эльжбеты Зяліньскай. Два гады таму яе трыццацігадовы сын Мацей загінуў у пажары. Быў зроблены аналіз ДНК. Аказалася, што яна – не маці, а яе муж – не бацька Мацея. Верагодней за ўсё хлопца падмянілі ў шпіталі. Жанчына кажа, што заўсёды адчувала: нешта ня так, паколькі Мацей паводзіў сябе інакш, чым двое яе іншых сыноў, у яго былі сур’ёзныя праблемы з законам. Цяпер Эльжбета кожнаю цаною хоча знайсьці свайго сапраўднага сына, каб хаця б ведаць, дзе ён і ці шчасьлівы. Але знайсьці мужчыну ня будзе проста. Цяпер яму 32 гады, а ў той час, калі ён нарадзіўся, шпіталі былі абавязаныя захоўваць дакумэнтацыю толькі на працягу 10 гадоў.

Дарэчы, былі выпадкі, калі сем’і знаходзілі сваіх сапраўдных дзяцей, замененых у шпіталі. Па словах юрысткі, ніколі гэта не заканчваецца шчасьліва, праблемы толькі пачынаюцца. Тэарэтычна такія людзі павінны абмяняцца актамі нараджэньня, але гэта немагчыма – гэта так, быццам бы памяняцца сваім жыцьцём. Застаецца шмат адкрытых пытаньняў – між іншым спадчыны.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт