Logo Polskiego Radia
Print

17.11.1920 г. Вольны горад Гданьск атрымаў канстытуцыю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.11.2018 08:06
  • 1929_ канстытуцыя Вольнага гораду Гданьска.mp3
У міжваенны пэрыяд горад называлі па-нямецку "Данцыг".
Данцыг, 1920 г.Сёньня гэта гарадзкая ратуша ў ГданьскуДанцыг, 1920 г.Сёньня гэта гарадзкая ратуша ў ГданьскуBy Brück & Sohn Kunstverlag Meißen - Praca własna, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52490785

«Свабодны горад Гданьск – свабодная дзяржава», – так гучаў першы артыкул канстытуцыі Свабоднага гораду Данцыга.

Такая дзяржаўная аўтаномія Гданьска ўзьнікла ў выніку паразы Кайзераўскай Нямеччыны ў Першай Сусьветнай вайне. Пасьля падпісаньня Вэрсальскай мірнай дамовы незалежная Польшча атрымала выхад да Балтыйскага мора, але Варшава імкнулася атрымаць большасьць тэрыторыі Памор’я – тагачаснай Усходняй Прусіі разам з Гданьскам, бо лічыла гэтыя тэрыторыі сваімі. У сваю чаргу нямецкае насельніцтва і адміністрацыя ўсімі магчымымі мэтадамі намагаліся не дапусьціць гэтага. Перш за ўсё, былі арганізаваныя шматтысячныя мітынгі.

10 студзеня 1920 году Гданьск быў выведзены са складу нямецкай дзяржавы, але разам з гэтым не ўвайшоў у склад Польшчы. Горад быў цалкам дэмілітарызаваны, і нямецкія войскі замешчаны войскамі краінаў Антанты. Гарадзкой адміністрацыяй кіраваў ангельскі дыплямат Рэджынальд Таўэр. Пад яго кіраваньнем былі сфарміраваныя мясцовыя органы ўлады і пакліканы канстытуцыйны сход.

15 лістапада 1920 году было афіцыйна абвешчана пра ўтварэньне Свабоднага гораду Данцыга -Гданьска, які зьяўляўся аўтаномным дзяржаўным утварэньнем. Гэта было замацавана ў канстытуцыі, якая была прынятая два дні пазьней.

Канстытуцыя ўводзіла герб і сьцяг, нямецкая мова абвяшчалася мовай вядзеньня адміністрацыі, хаця прызнавалася права польскага насельніцтва на карыстаньне сваёй мовай, уключаючы школы.

Згодна з канстытуцыяй, фактычна галоўным інстытутам улады быў парлямэнт, які выбіраў частку сэнатараў (9 з 20-х) і прэзыдэнта.

Гданьск знаходзіўся ў мытным саюзе з Польшчай, якая таксама прызначала свайго прадстаўніка. Гданьск меў абмежаваньні ў вядзеньні міжнародных справаў, яны маглі быць рэалізаваныя толькі праз польскі МЗС. Таксама была асобная польская пошта, і вайсковы гарнізон на паўвысьпе Вэстэрплятэ, з нападзеньня на якую 1 верасьня 1939 году пачалася Другая Сусьветная вайна і скончылася гісторыя Вольнага гораду Данцыг.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт