Logo Polskiego Radia
Print

Займець страўнік памерам у паўшклянкі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.12.2018 11:16
Штогод у Польшчы робяць каля 4 тысяч апэрацый па зьмяншэньні страўніка.
pixabay.com

Займець страўнік памерам у паўшклянкі
Рэкардсмэнка важыла 360 кіляграм і не была выключэньнем. Кожнаму пяцідзесятаму паляку варта зьменшыць страўнік, паведамляе Gazeta Wyborcza. Штогод у Польшчы робяць каля 4 тысяч апэрацый па зьмяншэньні страўніка.
У польскім грамадзтве імкліва расьце колькасьць людзей, якія пакутуюць на атлушчэньне. Паводле падлікаў 60% палякаў церпяць на гэтае захворваньне. Статыстычныя дадзеныя дазваляюць сьцьвердзіць, што сярод эўрапейскіх краін Польшча займае верхнія радкі рэйтынгу па колькасьці пацыентаў з дыягназам «затлушчэньне».
Лекары тлумачаць такі стан рэчаў тым, што спажываецца ўсё больш паўфабрыкатаў, выпіваюцца гекталітры салодкіх газаваных напояў, а таксама няўхільна расьце спажываньне цукру.
Калі гаворка ідзе пра цукар, то на пачатку ХХ стагодзьдзя, сярэдне чалавек спажываў 5 кіляграм на год. Цяпер жа мы зьядаем каля 60 кіляграм цукру штогод!
На праблему загнанага харчаваньня, з раньняга ўзросту, накладаецца маларухомы лад жыцьця.
Апісаная сытуацыя спрычынілася да таго, што амаль 700 тысяча палякаў варта зрабіць апэрацыю па зьмяншэньні страўніка.
Апэрацыя заключаецца ў тым, што пацыенту пакідаюць вельмі малы страўнік. У залежнасьці ад мэдыцынскага выпадку, аб’ём страўніка вагаецца ад 25 да 100 мілілітраў; то-бок ад некалькіх сталовых лыжак, да паловы гранёнай шклянкі. Эфэкт хірургічнага ўмяшальніцтва сапраўды ўражвае: на працягу трох гадоў пасьля апэрацыі мужчына зьменшыў сваю вагу са 290 да 105 кіляграмаў.
Ва ўсёй Польшчы дадзеныя апэрацыі выконваюцца ўжо ў 30 мэдыцынскіх установах.

Рэкардсмэнка важыла 360 кіляграм і не была выключэньнем - кожнаму пяцідзесятаму паляку варта зьменшыць страўнік, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Штогод у Польшчы робяць каля 4 тысяч апэрацый па зьмяншэньні страўніка. У польскім грамадзтве імкліва расьце колькасьць людзей, якія пакутуюць на атлушчэньне. Паводле падлікаў, 60% палякаў церпяць на гэтае захворваньне.

Статыстычныя дадзеныя дазваляюць сьцьвердзіць, што сярод эўрапейскіх краін Польшча займае верхнія радкі рэйтынгу па колькасьці пацыентаў з дыягназам «атлушчэньне».

Лекары тлумачаць такі стан рэчаў тым, што спажываецца ўсё больш паўфабрыкатаў, выпіваюцца гекталітры салодкіх газаваных напояў, а таксама няўхільна расьце спажываньне цукру.

Калі гаворка ідзе пра цукар, то на пачатку ХХ стагодзьдзя чалавек спажываў 5 кіляграм на год. Цяпер жа мы зьядаем каля 60 кіляграм цукру штогод! На праблему заганнага харчаваньня з раньняга ўзросту накладаецца маларухомы лад жыцьця.

Апісаная сытуацыя спрычынілася да таго, што амаль 700 тысячам палякаў варта зрабіць апэрацыю па зьмяншэньні страўніка. Апэрацыя заключаецца ў тым, што пацыенту пакідаюць вельмі малы страўнік.

У залежнасьці ад мэдыцынскага выпадку, аб’ём страўніка скрачаюць ад 25 да 100 мілілітраў - то-бок ад некалькіх сталовых лыжак да паловы гранёнай шклянкі.

Эфэкт хірургічнага ўмяшальніцтва сапраўды ўражвае: на працягу трох гадоў пасьля апэрацыі мужчына зьменшыў сваю вагу з 290 да 105 кіляграмаў. Ва ўсёй Польшчы дадзеныя апэрацыі выконваюцца ўжо ў 30 мэдыцынскіх установах.

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт