Logo Polskiego Radia
Print

27 гадоў таму ў Віскулях завершылася існаваньне СССР

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.12.2018 07:51
  • Віскулі 1991.mp3
8 сьнежня 1991 году ў Віскулях былі падпісаныя «Белавескія пагадненьні».
Л. Краўчук (зьлева другі сядзіць), С.Шушкевіч (зьлева трэці сядзіць), Б.Ельцын (справа другі сядзіць)
 
Л. Краўчук (зьлева другі сядзіць), С.Шушкевіч (зьлева трэці сядзіць), Б.Ельцын (справа другі сядзіць) By RIA Novosti archive, image #848095 / U. Ivanov / CC-BY-SA 3.0, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17824662

8 сьнежня 1991 году ў Віскулях былі падпісаныя «Белавескія пагадненьні», якія прывялі да канца існаваньня СССР. Гэтая гістарычная падзея фактычна завяршыла існаваньне Савецкага Саюзу й адчыніла новую старонку ў жыцьці савецкіх рэспублік.

Савецкі Саюз праіснаваў дакладна 69 гадоў. Ён быў створаны 29 сьнежня 1922 году. Да сьнежня 1991 году адбылося шэраг падзеяў, якія вызначылі лёс СССР, перш за ўсе гэта абвяшчэньне незалежнасьці шэрагам рэспублік, перш за ўсе балтыйскіх.

Ключавую ролю згуляла спроба вайсковага перавароту ў Маскве ў жніўні 1991 год

Путч перакрэсьліў пляны па рэфармаваньню СССР і пераўтварэньні яго ў свайго роду фэдэратыўную садружнасьць. Тэмп развалу СССР набіраў хуткасьці, галоўным чынам па ініцыятыве прэзыдэнта РСФСР Барыса Ельцына.

Рашэньне пра спыненьне існаваньня СССР была прынята спантанна

Удзельнікі сустрэчы ў Віскулях сьцьвярджаюць, што рашэньне пра спыненьне існаваньня СССР была прынята спантанна.

Сустрэча й абмеркаваньне некаторых пытаньняў пачалося 7 сьнежня ў Белавескай пушчы, дзе знаходзілася ўрадавая рэзыдэнцыя беларускага кіраўніцтва «Віскулі». На сустрэчы прысутнічалі прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын і прэм’ер-міністар і першы дзяржсакратар Расеі Генадзій Бурбуліс, сьпікер беларускай Вярхоўнай Рады Станіслаў Шушкевіч і прэм’ер-міністар Беларусі Вячаслаў Кебіч, прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук і прэм’ер-міністар Віталь Фокін. На сустрэчу павінен быў прыляцець і прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, але яго самалёт прызямліўся ў Маскве і там застаўся.

Сустрэча адбывалася ва ўмовах сакрэтнасьці

Па словах удзельнікаў, Міхаіл Гарбачоў прэзыдэнт СССР ня ведаў пра пляны кіраўніцтва саюзных рэспублік. Елцын і Бурбуліс прапанавалі напрацоўкі й настойвалі на падпісаньні пагадненьня. Матывам такога рашэньня было, па- сутнасьці, двухуладзьдзе ў Расеі, з аднаго боку Ельцын, з іншага Гарбачоў, які страціў свае ўплывы пасьля путчу.

Лёс СССР быў акрэсьлены на працягу некалькі гадзін

Вырашыць справу трэба было вельмі хутка, і фактычна лёс СССР быў акрэсьлены на працягу некалькі гадзін 7 сьнежня, пасьля чаго палітыкі накіраваліся ў баню. На наступны дзень 8 сьнежня кіраўнікі дзяржаваў яшчэ пасьпелі схадзіць на паляваньне.

8 сьнежня адбылося афіцыйнае падпісаньне «Белавескіх пагадненьняў», альбо інакш «Пагадненьня пра стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў».

У прэамбуле дакумэнту сьцьвярджалася: «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне». Пасьля падпісаньня дакумэнту, Ельцын патэлефанаваў амэрыканскаму прэзыдэнту Джорджу Бушу, а Шушкевіч – Гарбачову.

Варта зазначыць, што Беларусь была адна з краінаў «заснавальнікаў» СССР у 1922 годзе.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт