Logo Polskiego Radia
Print

Брадніца – малы гарадок з багатай гісторыяй (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.12.2018 15:01
  • Брадніца.mp3
У 1945 годзе ў Брадніцы функцыянэры НКУС утрымлівалі Аляксандра Салжаніцына.
БрадніцаБрадніцаBy Kazimierz Mendlik, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=57075836

Брадніца – малы гарадок з багатай гісторыяй (ФОТА)
У 1945 годзе ў Брадніцы функцыянэры НКУС ўтрымлівалі Аляксандра Салжаніцына.
Сёньня я запрашаю ў Брадніцу (Brodnica)- невялікі горад у Куяўска-Паморскім ваяводзтве на рацэ Дрвэнца (Drwęca). Горад распаложаны ў рэгіёне каля 60 прыгожых азёраў і паркаў.
У XIII стагодзьдзі Брадніца была ўмацаваным паселішчам. У 1261 годзе горад быў разбураны старажытнабалцкім племем яцьвягаў. Гарадзкія правы ён атрымаў у 1298 годзе, пасьля нашэсьця літоўцаў. З 1317 па 1479 гады Брадніца знаходзіўся пад уладай Тэўтонскага ордэна. У 1481-1772 гадах - была сядзібай старастаў.
Асаблівы росквіт гораду прыпадае на 1604-1625 гады ў часы ўлады Анны Вазы (Anna Wazówna) - сястры караля Жыгімонта ІІІ Вазы, які падарыў ёй горад.
Брадніца - гэта прывабны турыстычны цэнтар і зручная адпраўная кропка для паездак па рэгіёне брадніцкіх азёраў (Pojezierze Brodnickie). Гэты рэгіён карыстаецца ўсё большай папулярнасьцю сярод турыстаў, якія робяць стаўку на выдатны адпачынак. Суседзтва з вядомым горадам Торунем (Toruń) павялічвае прывабнасьць Брадніцы.
Турыстычнае значэньне ўсяго рэгіёну брадніцкіх азёраў і самой Брадніцы акрамя прыроды замацоўваюць таксама тамтэйшыя помнікі архітэктуры.
Будучы ў Брадніцы варта бліжэй прыглядзецца да пабудаванага тэўтонцамі гатычнага касьцёла сьв. Катажыны з XIV стагодзьдзя, руінаў тэўтонскага замка XIV стагодзьдзя з выдатна захаванай вежай, вышыня якой складае 56 мэтраў. Замак быў рэзыдэнцыяй комтура й адным з самых магутных тэўтонскіх замкаў. Брадніцкі замак быў зьнішчаны падчас войнаў са Швэцыяй у XVII стагодзьдзі, а ў канцы XVIII і пачатку XIX стагодзьдзя - часткова разабраны па загадзе прускага караля Фрыдрыха II.
Замак ахоўваў адзін з самых важных брадоў над ракой Дрвэнца. У цяперашні час у падвале замка знаходзіцца музэйная экспазыцыя.
Увагі турыстаў заслугоўвае таксама гатычна-рэнэсансавы палац, які на пачатку XVII стагодзьдзя на сваю сядзібу перабудавала Анна Ваза (Anna Wazówna). Анна была разумным і добра адукаваным чалавекам. У Брадніцы яна стварыла моцны інтэлектуальны цэнтар, вядомы верацярпімасьцю. У тамтэйшым палацы яна прымала навукоўцаў, пісьменьнікаў і была іх шчодрым мэцэнатам. Палац згарэў у 1945 годзе й быў адноўлены ў 1969 годзе. У цяперашні час тут разьмяшчаецца бібліятэка й музэй.
Па сёньняшні дзень у горадзе захаваліся фрагмэнты сярэднявечных абаронных мураў, у тым ліку дзьвюх гарадзкіх брамаў: каменнай Хэлмскай брамы з пачатку XIV стагодзьдзя, якая ў XIX стагодзьдзі выкарыстоўвалася ў якасьці турмы. У 1970-х гадах будынак быў адаптаваны пад музэй.
З другой Мазурскай брамы па сёньняшні дзень захавалася вежа, пабудаваная ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя.
У горадзе захаваліся таксама збожжасховішчы з XVII стагодзьдзя, у якіх разьмешчаныя экспазыцыі мясцовага музэя.
Насупраць касьцёла францысканцаў знаходзіцца крыху занядбаны парк. Гэта былыя эвангельскія могілкі, якія дзейнічалі з канца XVIII стагодзьдзя да 1945 году. На жаль, пасьляваеннае зьнішчэньне перажыў толькі адзін надмагільны помнік. Магчыма, што так сталася дзякуючы ягонай незвычайнай архітэктурнай форме. Гэта 3-мэтровая мураваная піраміда. Тут пакояцца астанкі Фрыдрыха Леапольда Дытмэра (Leopold Fryderyk Dittmer) – брадніцкага лекара й хірурга. Зь гістарычных запісаў вядома, што ён памёр ад халеры, якой заразіўся, дапамагаючы хворым.
Іншай цікавінкай, зьвязанай з Брадніцай, зьяўляецца тое, што ў пачатку 1807 году на працягу двух дзён у горадзе жыў Напалеон Банапарт - імпэратар французаў у 1804-1814 гадах.
5 кастрычніка 1831 году польскае войска разам з каля 20 тысячамі людзей і апошнім начальнікам паўстаньня 1830 году генэралам Мацеем Рыбіньскім (Maciej Rybiński) перасеклі прускую мяжу пад Брадніцай і склалі зброю.
У сваю чаргу ў лютым 1945 гаду цягам 3 дзён ў Брадніцы НКУС трымала ў зьняволеньні дэградаванага капітана Чырвонай арміі Аляксандра Салжаніцына – расейскага пісьменьніка, будучага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1970 год і аўтара трохтомніка „Архіпэляг ГУЛАГ”. Брадніца зьяўляецца адным зь першых этапаў яго працяглага зьняволеньня.
Хоць Брадніца - гэта невялікі гарадок, аднак ніхто не сумняецца, што гэта месца з багатай і цікавай гісторыяй. Таму наведаць яго варта, як аматарам гісторыі, так і асобам, якія хочуць актыўна адпачыць. Усё гэта госьцям гарантуюць як шматлікія помнікі архітэктуры, так і навакольная прырода.
Анна Задрожна

Сёньня я запрашаю ў Брадніцу (Brodnica)- невялікі горад у Куяўска-Паморскім ваяводзтве на рацэ Дрвэнца (Drwęca). Горад распаложаны ў рэгіёне каля 60 прыгожых азёраў і паркаў.

У XIII стагодзьдзі Брадніца была ўмацаваным паселішчам. У 1261 годзе горад быў разбураны старажытнабалцкім племем яцьвягаў. Гарадзкія правы ён атрымаў у 1298 годзе, пасьля нашэсьця літоўцаў. З 1317 па 1479 гады Брадніца знаходзіўся пад уладай Тэўтонскага ордэна. У 1481-1772 гадах - была сядзібай старастаў.
Асаблівы росквіт гораду прыпадае на 1604-1625 гады ў часы ўлады Анны Вазы (Anna Wazówna) - сястры караля Жыгімонта ІІІ Вазы, які падарыў ёй горад.

Брадніца - гэта прывабны турыстычны цэнтар і зручная адпраўная кропка для паездак па рэгіёне брадніцкіх азёраў (Pojezierze Brodnickie). Гэты рэгіён карыстаецца ўсё большай папулярнасьцю сярод турыстаў, якія робяць стаўку на выдатны адпачынак. Суседзтва з вядомым горадам Торунем (Toruń) павялічвае прывабнасьць Брадніцы. Турыстычнае значэньне ўсяго рэгіёну брадніцкіх азёраў і самой Брадніцы акрамя прыроды замацоўваюць таксама тамтэйшыя помнікі архітэктуры.

Брадніца,
Брадніца, рынак.By 1bumer - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=40798693

Будучы ў Брадніцы варта бліжэй прыглядзецца да пабудаванага тэўтонцамі гатычнага касьцёла сьв. Катажыны з XIV стагодзьдзя, руінаў тэўтонскага замка XIV стагодзьдзя з выдатна захаванай вежай, вышыня якой складае 56 мэтраў. Замак быў рэзыдэнцыяй комтура й адным з самых магутных тэўтонскіх замкаў. Брадніцкі замак быў зьнішчаны падчас войнаў са Швэцыяй у XVII стагодзьдзі, а ў канцы XVIII і пачатку XIX стагодзьдзя - часткова разабраны па загадзе прускага караля Фрыдрыха II.

Замак ахоўваў адзін з самых важных брадоў над ракой Дрвэнца. У цяперашні час у падвале замка знаходзіцца музэйная экспазыцыя.

Увагі турыстаў заслугоўвае таксама гатычна-рэнэсансавы палац, які на пачатку XVII стагодзьдзя на сваю сядзібу перабудавала Анна Ваза (Anna Wazówna). Анна была разумным і добра адукаваным чалавекам. У Брадніцы яна стварыла моцны інтэлектуальны цэнтар, вядомы верацярпімасьцю. У тамтэйшым палацы яна прымала навукоўцаў, пісьменьнікаў і была іх шчодрым мэцэнатам. Палац згарэў у 1945 годзе й быў адноўлены ў 1969 годзе. У цяперашні час тут разьмяшчаецца бібліятэка й музэй.

Брадніца,
Брадніца, палац Анны Вазы. By 1bumer - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=40991970

Па сёньняшні дзень у горадзе захаваліся фрагмэнты сярэднявечных абаронных мураў, у тым ліку дзьвюх гарадзкіх брамаў: каменнай Хэлмскай брамы з пачатку XIV стагодзьдзя, якая ў XIX стагодзьдзі выкарыстоўвалася ў якасьці турмы. У 1970-х гадах будынак быў адаптаваны пад музэй.

З другой Мазурскай брамы па сёньняшні дзень захавалася вежа, пабудаваная ў сярэдзіне XIV стагодзьдзя.

У горадзе захаваліся таксама збожжасховішчы з XVII стагодзьдзя, у якіх разьмешчаныя экспазыцыі мясцовага музэя.

Насупраць касьцёла францысканцаў знаходзіцца крыху занядбаны парк. Гэта былыя эвангельскія могілкі, якія дзейнічалі з канца XVIII стагодзьдзя да 1945 году. На жаль, пасьляваеннае зьнішчэньне перажыў толькі адзін надмагільны помнік. Магчыма, што так сталася дзякуючы ягонай незвычайнай архітэктурнай форме. Гэта 3-мэтровая мураваная піраміда. Тут пакояцца астанкі Фрыдрыха Леапольда Дытмэра (Leopold Fryderyk Dittmer) – брадніцкага лекара й хірурга. Зь гістарычных запісаў вядома, што ён памёр ад халеры, якой заразіўся, дапамагаючы хворым.

Іншай цікавінкай, зьвязанай з Брадніцай, зьяўляецца тое, што ў пачатку 1807 году на працягу двух дзён у горадзе жыў Напалеон Банапарт - імпэратар французаў у 1804-1814 гадах.

5 кастрычніка 1831 году польскае войска разам з каля 20 тысячамі людзей і апошнім начальнікам паўстаньня 1830 году генэралам Мацеем Рыбіньскім (Maciej Rybiński) перасеклі прускую мяжу пад Брадніцай і склалі зброю.

У сваю чаргу ў лютым 1945 гаду цягам 3 дзён ў Брадніцы НКУС трымала ў зьняволеньні дэградаванага капітана Чырвонай арміі Аляксандра Салжаніцына – расейскага пісьменьніка, будучага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1970 год і аўтара трохтомніка „Архіпэляг ГУЛАГ”. Брадніца зьяўляецца адным зь першых этапаў яго працяглага зьняволеньня.

Брадніца,
Брадніца, рака Дрвэнца. By Piotr Matyja - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=9620944

Хоць Брадніца - гэта невялікі гарадок, аднак ніхто не сумняецца, што гэта месца з багатай і цікавай гісторыяй. Таму наведаць яго варта, як аматарам гісторыі, так і асобам, якія хочуць актыўна адпачыць. Усё гэта госьцям гарантуюць як шматлікія помнікі архітэктуры, так і навакольная прырода.

Анна Задрожна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт