Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.12.2018 14:47
  • Świąteczny rok-n-roll M. Silski.mp3
Сьвяточныя кампазыцыі запісваюць у Польшчы амаль усе музыканты, у тым ліку М. Сільскі.
www.pixabay.com

Прапаную вам паслухаць пра выканаўцу, які ня раз мяняў свае меркаваньні аб тым, як зарабляць на хлеб. Мацей Сільскі нарадзіўся ў Квідзыне ў 1976 годзе. Ён быў сябрам некалькіх музычных гуртоў, якія выконваюць самыя розныя разнавіднасьці музыкі. Свой першы ансамбаль Fluid Film ён заснаваў яшчэ ў ліцэі. Група грала музыку ў стылі грандж і перамагала на музычных фэстывалях. Мацей быў таксама чальцом гурту Drive, групы Waterstone. Што цікава, гэты апошні гурт выконваў песьні іншых гуртоў у стылі блюз, а пазьней пачаў граць канцэртную і гэтак званую клюбную музыку.

Мацей Сільскі у 2005 годзе стаў пераможцам конкурсу „Ідал”, у рамках якога выбіраюць найлепшых выканаўцаў папулярнай музыкі, дзякуючы чаму ён змог выступіць на Фэстывалі польскай песьні ў Аполі, а таксама падпісаць кантракт на запіс кружэлкі з кампаніяй гуказапісу Sony BMG Music Entertainment Poland. Творчасьць Мацея была высока ацэненая польскім тэлебачаньнем. Яго пачалі запрашаць удзельнічаць у розных праграмах, канцэртах і фэстывалях, між іншым ён прыняў удзел у адборачным туры на конкурс Эўрабачаньне. Падключыўся таксама да дабрачыннай дзейнасьці, напрыклад, разам з іншымі маладымі выканаўцамі запісаў песьню «Надзея – гэта мы», якая падтрымлівала акцыю «Хоспіс – гэта таксама жыцьцё».

Акрамя музыкі, Сільскі шукаў іншыя спосабы зарабляць на жыцьцё – быў у прыватнасьці гукарэжысёрам, кінэзітэрапэўтам, пераплётчыкам. Вучыўся на факультэце філязофіі ды пэдагогікі, але не закончыў вучобы, паколькі вырашыў заняцца больш сур’ёзна музыкай.

А вашай увазе сьвяточная кампазыцыя ў выкананьні Мацея Сільскага. «Сьвяточны рок-н-рол».

W garniturze białym grudzień wita nas
Zima zdobi tatuażem szyby aut
A ja Ciebie mam w prezencie
Mróz nam rock'n'rolla dał
Gwiazdy sypią się jak śnieg,
A w duszy gra:

Kochanie, dziś mamy Święta
Płoną serca, tańczy świat
Więc zatańcz ze mną
Już niczego nie potrzeba nam

Oświetlony blaskiem świec rodzinny dom
Przepełniony gwarem głosów każdy kąt
Dzisiaj blisko nam do siebie
W ten magiczny, jasny dzień
Wiem, że chcesz by nigdy już nie skończył się

Kochanie, dziś mamy Święta
Płoną serca, tańczy świat
Więc zatańcz ze mną
Już niczego nie potrzeba nam

Niech zaczaruje Cię ten świąteczny ruch
Co kolędą wciąż w sercu gra

Kochanie, dziś mamy Święta
Płoną serca, tańczy świat
Więc zatańcz ze mną
Już niczego nie potrzeba nam

У белым касьцюме сьнежань нас вітае. Зіма ўпрыгожвае татуіроўкай вокны аўтамабіляў. А ты – мой падарунак. Мароз нам даў рок-н-рол, зоркі сыплюцца як сьнег, а ў душы грае:

Дарагая, сёньня ў нас сьвяты, палаюць сэрцы, танцуе сьвет. І таму патанцуй са мной. Ужо нічога больш нам ня трэба.

Асьветлены бляскам сьвечак родны дом, напоўнены шумам галасоў кожны кут. Сёньня мы блізкія адзін аднаму ў гэты магічны, сьветлы дзень. Я ведаю, што ты хочаш, каб ён ніколі не закончыўся.

Дарагая, сёньня ў нас сьвяты, гараць сэрцы, танцуе сьвет. І таму патанцуй са мной. Ужо нічога больш нам ня трэба. Хай цябе зачаруе гэты сьвяточны рух, калядная песьня ўсё яшчэ ў сэрцы гучыць. Дарагая, сёньня ў нас сьвяты, гараць сэрцы, танцуе сьвет. І таму патанцуй са мной. Ужо нічога больш нам ня трэба.

W garniturze białym – у белым касьцюме. Гарнітур – гэта слова, якое існуе і ў польскай, і ў беларускай мовах, але ў розных мовах яно набыло крыху іншае значэньне. І на адной, і на другой мовах гэты выраз замежнага паходжаньня азначае «камплект», скажам, мэблі, бялізны або вопраткі. Толькі беларусы так пераважна кажуць менавіта пра камплект мэблі, а палякі – пра камплект адзеньня, як правіла мужчынскага – штаны і пінжак.

Szyby aut – на беларускай мове таксама шыбы аўтамабіляў. Я хачу толькі зьвярнуць у вагу на тое, што беларус часта карыстаецца словазлучэньнем аўтамабільнае шкло або аўтамабільнае акно, у Польшчы хутчэй скажуць толькі шыба, калі гаворка ідзе пра легкавую ці грузавую машыну.

Rodzinny dom – гэта дом, дзе хтосьці нарадзіўся, выхоўваўся, які атаясамліваецца зь цяплом, бясьпекай і прыемным дзяцінствам. Адным словам, родны дом. Канешне, не заўсёды rodzinny дом бывае такім прыемным, здараюцца і жахлівыя месцы, дзе хтосьці нарадзіўся і выхоўваўся, але ў агульным уяўленьні родны дом павінен быць такім бясьпечным і надзейным месцам, куды можна сьмела прыехаць, калі цяжка, ведаючы, што хтосьці дапаможа, працягне руку.

Przepełniony gwarem głosów – перапоўнены гоманам галасоў. Па-польску, таксама як па-беларуску, ёсьць розныя назовы, якія акрэсьліваюць гукі. Ёсьць hałas – гэта непрыемны шум, які перашкаджае, а ёсьць gwar – гэта таксама шум, гоман галасоў, але хутчэй такі, які не раздражняе таго, хто слухае.

Kolęda wciąż w sercu gra – калядная песьні ўсё гучыць у сэрцы. Kolęda – гэта адмысловыя музычныя кампазыцыі на рэлігійную тэматыку, напісаныя з нагоды сьвятаў Раства Хрыстовага.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт