Logo Polskiego Radia
Print

22 сьнежня 1919 г. ЗША адправілі «Савецкі каўчэг»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.12.2018 11:23
  • Савецкі каўчэг.mp3
Амэрыканскія ўлады выслалі карабель камуністаў у савецкую Расею.
Cудна Б'юфард, на якім ЗША адправілі камуністаў у РасеюCудна Б'юфард, на якім ЗША адправілі камуністаў у РасеюPress Illustrating Service - http://newman.baruch.cuny.edu/digital/redscare/htmlcode/chron/RS109.HTM, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=5139362

Гісторыя сьведчыць, што такія скрайныя мэтады барацьбы супраць апазыцыі існавалі ва ўсіх краінах, у тым ліку і тых, якія лічылі сябе дэмакратычнымі.

У 1922 годзе бальшавіцкія ўлады выслалі за мяжу больш за 400 знакамітых дзеячаў расейскай навукі, культуры, якіх палічылі нядобранадзейнымі, але пабаяліся расстрэльваць. Дакладна не вядома, ці гэты крок стаўся працягам таго, што зрабілі ЗША 3 гады раней, калі выслалі з краіны 249 чалавек, якіх улады падазравалі ў камуністычных поглядах і падрыўной дзейнасьці. Сярод іх былі ў асноўным анархісты, сацыялісты, прыхільнікі антываенных рухаў і гэтак далей.

«Савецкі каўчэг» – так акрэсьлілі журналісты параход «Б’юфард», на якім у 1919 г. амэрыканскія рэвалюцыянэры адплылі ў Расею. Гэта была праява жорсткай, антырэвалюцыйнай палітыкі ЗША.

У сваю чаргу гэтая палітыка мела сур’ёзныя падставы, з 1917 году ў Злучаных Штатах адбыўся шэраг забастовак, а таксама тэрарыстычных актаў, арганізаваных анархістамі і сябрамі розных «левых» арганізацыяў. Сытуацыя пагоршылася пасьля ўступленьня ЗША ў Першую Сусьветную вайну і пасьля Рэвалюцыі ў Расеі, якая натхніла амэрыканскіх сацыялістаў.

Супраць лідэраў сацыялістычных арганізацыяў распачаліся шырокія рэпрэсіі.

Адзін з вядомых сацыялістаў, які некалькі разоў балятаваўся на пасаду прэзыдэнта Юджын Дэбс, быў асуджаны на 10 год зьняволеньня за «прызывы да бунту».

На працягу некалькіх гадоў, пачынаючы з 1919 былі зьдзейсьнены аблавы на сацыялістычныя арганізацыі, аблавы атрымалі назву «Рэйды Палмера» па прозьвішчу Генэральнага пракурора ЗША. Было арыштавана звыш 10 тыс. чалавек. Найбольш актыўныя, у асноўным імігранты, былі прымусова пасаджаны на параход Б'юфард і высланы ў савецкую Расею.

Аднак некаторыя са знакамітых дзеячаў анархіска-сацыялістычнага руху, напрыклад Эма Голдман і Аляксандр Беркман былі моцна расчараванымі не пажадалі заставацца ў «Савецкім раю» і ў хуткім часе пакінулі Расею.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт