Logo Polskiego Radia
Print

Вамбяжыцэ – Сылескі Ерусалім (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2018 12:49
  • Вамбяжыцэ.mp3
Вамбяжыцкая батлейка лічыцца адной са старэйшых шопак у Эўропе.
ВамбяжыцэВамбяжыцэBy Jacek Halicki - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=40169574

Вамбяжыцэ – Сылескі Ерусалім (ФОТА)
Вамбяжыцкая батлейка лічыцца адной са старэйшых шопак у Эўропе.
Вамбяжыцэ (Wambierzyce) - гэта ціхі, маляўнічы гарадок, разьмешчаны ў Ніжнесылескім ваяводзтве, у Клодзкай даліне ля падножжа Сталовых гор (Góry Stołowe). Гэта вядомы цэнтар рэлігійнага культу, які часта называюць таксама Сылескім Ерусалімам.
Вамбяжыцы, хутчэй за ўсё, у 1253 годзе заснаваў чэскі кароль Пржэмысл Отакар ІІ. У 1330 годзе сяло належала закону сьвятога Яна, а з канца XIV стагодзьдзя больш за 200 гадоў было ўласнасьцю сям'і фон Панвіц (Pannvitz).
На пачатку XVIII стагодзьдзя ў Вамбяжыцах быў пабудаваны касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока.
Сьвятыня была ўзьведзеная на месцы драўлянай капліцы з XIII стагодзьдзя. Паводле легенды, менавіта ў гэтым месцы сьляпы Ян з Ратна (Jan z Ratna) атрымаў назад зрок і ўбачыў Маці Божую. У 1677 годзе тагачасны ўладальнік Ратна вырашыў пабудаваць у гэтым месцы малы Ерусалім. Храм быў кансэкраваны ў 1720 годзе.
Сьвятыня - гэта сапраўдная жамчужына сярод помнікаў архітэктуры Клодзкай зямлі. Яна пабудаваная паводле ўзору храма караля Салямона. У яе вядзе манумэнтальная каменная лесьвіца. Усіх ступняў 56, яны падзеленыя на тры часткі. Кожная зь іх мае сымбалічнае значэньне. Вялізарная лесьвіца была дабудаваная да касьцёла ў 1724 годзе.
У 1936 годзе касьцёл атрымаў тытул малой базылікі.
Інтэр'ер касьцёла ўпрыгожаны ў стылі барока. Там знаходзіцца шмат карцін, скульптураў і іншых помнікаў сакральнага мастацтва.
Тым ня менш, найбольш вядомай і каштоўнай зьяўляецца цудатворная фігура Маці Божай зь дзіцяткам, зробленая з дрэва ліпы. Фігуру называюць Вамбяжыцкай каралевай сем’яў.
Пры сьвятыні дзейнічае францысканскі ордэн. Ад канца XVІІ да XІX стагодзьдзяў па ініцыятыве тагачаснага ўладальніка гарадка Данеля фон Остэрбэрга (Daniel Von Osterberg) у Вамбяжыцах была пабудаваная Кальварыя, у склад якой уваходзілі, між іншым, 100 капліц і 12 брам.
Аднак Вамбяжыцы найбольш вядомыя знакамітай рухомай батлейкай.
Батлейка складаецца з каля 800 драўляных фігураў, зь якіх 300 рухаюцца. Гэта выключная і ўнікальная ў эўрапейскім маштабе шопка з XІX стагодзьдзя, якая надалей цешыць вернікаў і турыстаў падчас Раства.
Ініцыятарам вамбяжыцкай батлейкі быў Лёнгін Вітыг (Longin Wittig), якога сям’я традыцыйна займалася будаўніцтвам батлейкаў. Вітыг пасяліўся ў Вамбяжыцах у 1882 годзе й разам зь сям’ёй жыў у будынку, у якім сёньня прэзэнтуецца батлейка. Будаўніцтва батлейкі працягвалася ажно 28 гадоў.
Калядная сцэна – гэта толькі адна зь сямі частак батлейкі ў Вамбяжыцах. Астатнія часткі паказваюць, у прыватнасьці, разьню дзяцей па загадзе Ірада, сьвятую сям’ю падчас працы, Апошнюю вячэру, а таксама вугальную шахту з XIX стагодзьдзя.
Рухомыя элемэнты батлейкі рухаюцца дзякуючы мэханізму гадзіньніка. Гэткая канструкцыя была магчымая, паколькі Вітыг па адукацыі быў гадзіншчыкам.
У 1945 годзе Вамбяжыцэ былі далучаныя да Польшчы, а іх жыхары дэпартаваныя ў Нямеччыну.
З 2002 году ў Вамбяжыцах праходзіць Міжнародны фэстываль рэлігійнай музыкі імя Ігнаца Рэймана (Ignaz Reimann).
аз

Вамбяжыцэ (Wambierzyce) - гэта ціхі, маляўнічы гарадок, разьмешчаны ў Ніжнесылескім ваяводзтве, у Клодзкай даліне ля падножжа Сталовых гор (Góry Stołowe). Гэта вядомы цэнтар рэлігійнага культу, які часта называюць таксама Сылескім Ерусалімам.

Вамбяжыцы, хутчэй за ўсё, у 1253 годзе заснаваў чэскі кароль Пржэмысл Отакар ІІ. У 1330 годзе сяло належала закону сьвятога Яна, а з канца XIV стагодзьдзя больш за 200 гадоў было ўласнасьцю сям'і фон Панвіц (Pannvitz).

На пачатку XVIII стагодзьдзя ў Вамбяжыцах быў пабудаваны касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока.

Сьвятыня была ўзьведзеная на месцы драўлянай капліцы з XIII стагодзьдзя. Паводле легенды, менавіта ў гэтым месцы сьляпы Ян з Ратна (Jan z Ratna) атрымаў назад зрок і ўбачыў Маці Божую. У 1677 годзе тагачасны ўладальнік Ратна вырашыў пабудаваць у гэтым месцы малы Ерусалім. Храм быў кансэкраваны ў 1720 годзе.

Сьвятыня - гэта сапраўдная жамчужына сярод помнікаў архітэктуры Клодзкай зямлі. Яна пабудаваная паводле ўзору храма караля Салямона. У яе вядзе манумэнтальная каменная лесьвіца. Усіх ступняў 56, яны падзеленыя на тры часткі. Кожная зь іх мае сымбалічнае значэньне. Вялізарная лесьвіца была дабудаваная да касьцёла ў 1724 годзе.У 1936 годзе касьцёл атрымаў тытул малой базылікі.

Вамбяжыцэ.
Вамбяжыцэ. By Jacek Halicki - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=72202964

Інтэр'ер касьцёла ўпрыгожаны ў стылі барока. Там знаходзіцца шмат карцін, скульптураў і іншых помнікаў сакральнага мастацтва.

Тым ня менш, найбольш вядомай і каштоўнай зьяўляецца цудатворная фігура Маці Божай зь дзіцяткам, зробленая з дрэва ліпы. Фігуру называюць Вамбяжыцкай каралевай сем’яў.

Пры сьвятыні дзейнічае францысканскі ордэн. Ад канца XVІІ да XІX стагодзьдзяў па ініцыятыве тагачаснага ўладальніка гарадка Данеля фон Остэрбэрга (Daniel Von Osterberg) у Вамбяжыцах была пабудаваная Кальварыя, у склад якой уваходзілі, між іншым, 100 капліц і 12 брам.

Ерусалімская
Ерусалімская брама. By Jacek Halicki - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=40169343

Аднак Вамбяжыцы найбольш вядомыя знакамітай рухомай батлейкай.
Батлейка складаецца з каля 800 драўляных фігураў, зь якіх 300 рухаюцца. Гэта выключная і ўнікальная ў эўрапейскім маштабе шопка з XІX стагодзьдзя, якая надалей цешыць вернікаў і турыстаў падчас Раства.

Ініцыятарам вамбяжыцкай батлейкі быў Лёнгін Вітыг (Longin Wittig), якога сям’я традыцыйна займалася будаўніцтвам батлейкаў. Вітыг пасяліўся ў Вамбяжыцах у 1882 годзе й разам зь сям’ёй жыў у будынку, у якім сёньня прэзэнтуецца батлейка. Будаўніцтва батлейкі працягвалася ажно 28 гадоў.

Калядная сцэна – гэта толькі адна зь сямі частак батлейкі ў Вамбяжыцах. Астатнія часткі паказваюць, у прыватнасьці, разьню дзяцей па загадзе Ірада, сьвятую сям’ю падчас працы, Апошнюю вячэру, а таксама вугальную шахту з XIX стагодзьдзя.
Рухомыя элемэнты батлейкі рухаюцца дзякуючы мэханізму гадзіньніка. Гэткая канструкцыя была магчымая, паколькі Вітыг па адукацыі быў гадзіншчыкам.
У 1945 годзе Вамбяжыцэ былі далучаныя да Польшчы, а іх жыхары дэпартаваныя ў Нямеччыну.

Вамбяжыцэ.
Вамбяжыцэ. Photo: MrsBrown/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 2002 году ў Вамбяжыцах праходзіць Міжнародны фэстываль рэлігійнай музыкі імя Ігнаца Рэймана (Ignaz Reimann).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт