Logo Polskiego Radia
Print

Польскія сем'і падзяліліся ежай з бяздомнымі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.12.2018 16:16
  • Польскія сем'і падзяліліся ежай з бяздомнымі.mp3
У рамках акцыі «Падзяліся ежай з бяздомнымі» ўдалося падрыхтаваць некалькі тысяч порцый для асоб у патрэбе.
Акцыя "Не выкідвай - падзяліся!" ў Шчэціне.

Акцыя "Не выкідвай - падзяліся!" ў Шчэціне. PAP/Marcin Bielecki

«Еш, бо змарнуецца» – гэтыя словы штогод чуваць за сьвяточным сталом. Мы за шмат купляем і за шмат гатуем. У выніку частка ежы трапляе ў сьметніцу. У адказ на гэтую праблему ўзьнікаюць ініцыятывы, дзякуючы якім можна падзяліцца тым, што не было зьедзена.
Сьвяты – гэта асабліва спрыяльны час для марнаваньня ежы. У сьвеце назіраецца пэўны парадокс. З аднаго боку, прадуктаў харчаваньня за шмат, яны даступныя 24 гадзіны ў суткі ў кожнай краме. Аднак, зь іншага боку, ёсьць асобы ў патрэбе, якіх у Польшчы больш за 2 мільёны.
У Польшчы на працягу апошніх серады і чацьвярга адбывалася акцыя «Падзяліся ежай з бяздомнымі», дзякуючы якой удалося арганізаваць некалькі тысяч порцый для асоб у патрэбе.
Каб прыняць удзел у акцыі трэба было зарэгістравацца ў інтэрнэце. Гэта маглі зрабіць і асобы, якія хацелі аддаць ежу, і валянтэры, якія зьбіралі прадукты і адвозілі іх у сталоўкі для бяздомных – тлумачыць арганізатарка акцыі Марыя Скалажыньска.
М. Скалажыньска: Калі ў некага засталося нешта пасьля сьвятаў, можна было да нас зьвярнуцца, а мы прыяжджалі да такіх асоб і завозілі прадукты ў мясцовыя сталоўкі для бедных і бяздомных.
Марыя Скалажыньска зазначае, што ў Польшчы штогод марнуюцца тоны ежы, найбольш у сьвяточным пэрыядзе.
М. Скалажыньска: У апошніх дасьледаваньнях падлічылі, што прыблізна ў год кожны з нас марнуе каля 200 кг ежы. Агулам у Польшчы разам з фірмамі, ня толькі прыватнымі людзьмі, у год выкідваецца 9 мільёнаў тон прадуктаў харчаваньня. Гэта напэўна за вялікая лічба. І тут гаворка ня толькі пра сьвяты. Так адбываецца круглы год. Справа ў няўменьні захоўваць ежу і няўменьні купляць толькі неабходныя рэчы.
Акцыя «Падзяліся ежай з бяздомнымі» ў Польшчы арганізуецца цыклічна, пасьля сьвятаў Божага Нараджэньня і Вялікадня. Аднак, яе арганізатары заахвочваюць аддаваць лішкі прадуктаў харчаваньня ў сталоўкі для бедных на працягу цэлага году.
Сталоўкі для бедных – гэта не адзіная ідэя, як менш марнаваць ежы. У адказ на праблему, напрыклад, у Варшаве ў некалькіх месцах знаходзяцца лядоўні, у якіх можна пакінуць лішкі ежы. Зьместам лядоўні могуць карыстацца ня толькі бедныя ці бяздомныя людзі, але і ўсе ахвотныя. Такія лядоўні на польскай мове называюцца jadłodzielnia (jadło – ежа, dzielnia – дзяленьне), то бок месца, дзе дзеляцца ежай.
«Такія лядоўні даступныя для кожнага. Прыходзяць бяздомныя, людзі ў складанай матэрыяльнай сытуацыі, а таксама старэйшыя людзі і студэнты. Мы хочам, каб прадукты харчаваньня не марнаваліся», – пераконвае Яцэк Маліцкі, адзін з аўтараў ідэі.
Я. Маліцкі: Мы імкнёмся да таго, каб усе дзяліліся прадуктамі харчаваньня. Замест таго, каб ісьці ў краму і купляць колькі ўлезе, найперш зазірнуць у такое месца. Ідэальна было б, каб гэты была цэлая сетка такіх месцаў. Часамі jadłodzielniе мыляць з jadłodajnia (даваць ежу), месцам тыпова скіраваным для бедных людзей, у складанай матэрыяльнай сытуацыі. А нашая ідэя – дзяліцца ўсім з усімі.
Калі паглядзець на праблему больш глябальна, то марнаваньне ежы таксама зьвязана з марнаваньнем вады й энэргіі, якія патрэбныя для вытворчасьці прадуктаў харчаваньня. Ёсьць цэлая маса рэчаў, якія марнуюцца разам з выкінутай ежай.
Па-першае, трэба памятаць пра сьмецьце. Напрыклад, у Вялікабрытаніі больш за 25% выкінутых прадуктаў нават не распачатыя, ва ўпакоўцы.
Клімат: Мэтан, які паходзіць з гнілых прадуктаў, зьяўляецца нават у 20 разоў больш небясьпечным цяплічным газам, чым вуглякіслы.
Вада: Марнаваньне ежы – гэта марнаваньне вады. Кіляграм выкінутай ялавічыны азначае 5-10 тон вады, выкарыстанай для яе вытворчасьці.
Энэргія: Вытворчасьць кожнай буханкі хлеба, пакета цукру ці пакета малака азначае канкрэтную колькасьць выкарыстаных кілават-гадзін. Выкідваньне ў сьметніцу непатрэбных прадуктаў азначае ня толькі непасрэдныя матэрыяльныя страты. Гэта таксама бессэнсоўнае марнаваньне так патрэбнай у кожнай краіне энэргіі.
Калі пералічыць 10 прадуктаў, якія марнуюцца найчасьцей, то іх клясыфікацыя выглядае наступным чынам: печыва, агародніна, вяндліны, бульба, садавіна, ёгурты, гатовыя стравы, сыр, мяса, малако.

«Еш, бо змарнуецца» – гэтыя словы штогод чуваць за сьвяточным сталом. Мы за шмат купляем і за шмат гатуем. У выніку частка ежы трапляе ў сьметніцу. У адказ на гэтую праблему ўзьнікаюць ініцыятывы, дзякуючы якім можна падзяліцца тым, што не было зьедзена.

Сьвяты – гэта асабліва "спрыяльны час" для марнаваньня ежы. У сьвеце назіраецца пэўны парадокс. З аднаго боку, прадуктаў харчаваньня за шмат, яны даступныя 24 гадзіны ў суткі ў кожнай краме. Аднак, зь іншага боку, ёсьць асобы ў патрэбе, якіх у Польшчы больш за 2 мільёны.

У Польшчы на працягу апошніх серады і чацьвярга адбывалася акцыя «Падзяліся ежай з бяздомнымі», дзякуючы якой удалося падрыхтаваць некалькі тысяч порцый для асоб у патрэбе.

Каб прыняць удзел у акцыі трэба было зарэгістравацца ў інтэрнэце. Гэта маглі зрабіць і асобы, якія хацелі аддаць ежу, і валянтэры, якія зьбіралі прадукты і адвозілі іх у сталоўкі для бяздомных – тлумачыць арганізатарка акцыі Марыя Скалажыньска.

М. Скалажыньска: Калі ў некага засталося нешта пасьля сьвятаў, можна было да нас зьвярнуцца, а мы прыяжджалі да такіх асоб і завозілі прадукты ў мясцовыя сталоўкі для бедных і бяздомных.

Марыя Скалажыньска зазначае, што ў Польшчы штогод марнуюцца тоны ежы, найбольш у сьвяточным пэрыядзе.

М. Скалажыньска: У апошніх дасьледаваньнях падлічылі, што прыблізна ў год кожны з нас марнуе каля 200 кг ежы. Агулам у Польшчы разам з фірмамі, ня толькі прыватнымі людзьмі, у год выкідваецца 9 мільёнаў тон прадуктаў харчаваньня. Гэта напэўна за вялікая лічба. І тут гаворка ня толькі пра сьвяты. Так адбываецца круглы год. Справа ў няўменьні захоўваць ежу і няўменьні купляць толькі неабходныя рэчы.

Акцыя «Падзяліся ежай з бяздомнымі» ў Польшчы арганізуецца цыклічна, пасьля сьвятаў Божага Нараджэньня і Вялікадня. Аднак, яе арганізатары заахвочваюць аддаваць лішкі прадуктаў харчаваньня ў сталоўкі для бедных на працягу цэлага году.

Сталоўкі для бедных – гэта не адзіная ідэя, як менш марнаваць ежы. У адказ на праблему, напрыклад, у Варшаве ў некалькіх месцах знаходзяцца лядоўні, у якіх можна пакінуць лішкі ежы. Зьместам лядоўні могуць карыстацца ня толькі бедныя ці бяздомныя людзі, але і ўсе ахвотныя. Такія лядоўні на польскай мове называюцца jadłodzielnia (jadło – ежа, dzielnia – дзяленьне), то бок месца, дзе дзеляцца ежай.

«Такія лядоўні даступныя для кожнага. Прыходзяць бяздомныя, людзі ў складанай матэрыяльнай сытуацыі, а таксама старэйшыя людзі і студэнты. Мы хочам, каб прадукты харчаваньня не марнаваліся», – пераконвае Яцэк Маліцкі, адзін з аўтараў ідэі.

Я. Маліцкі: Мы імкнёмся да таго, каб усе дзяліліся прадуктамі харчаваньня. Замест таго, каб ісьці ў краму і купляць колькі ўлезе, найперш зазірнуць у такое месца. Ідэальна было б, каб гэты была цэлая сетка такіх месцаў. Часамі jadłodzielniе мыляць з jadłodajnia (даваць ежу), месцам тыпова скіраваным для бедных людзей, у складанай матэрыяльнай сытуацыі. А нашая ідэя – дзяліцца ўсім з усімі.

Калі паглядзець на праблему больш глябальна, то марнаваньне ежы таксама зьвязана з марнаваньнем вады й энэргіі, якія патрэбныя для вытворчасьці прадуктаў харчаваньня. Ёсьць цэлая маса рэчаў, якія марнуюцца разам з выкінутай ежай.

Па-першае, трэба памятаць пра сьмецьце. Напрыклад, у Вялікабрытаніі больш за 25% выкінутых прадуктаў нават не распачатыя, ва ўпакоўцы.
Клімат: Мэтан, які паходзіць з гнілых прадуктаў, зьяўляецца нават у 20 разоў больш небясьпечным цяплічным газам, чым вуглякіслы.

Вада: Марнаваньне ежы – гэта марнаваньне вады. Кіляграм выкінутай ялавічыны азначае 5-10 тон вады, выкарыстанай для яе вытворчасьці.

Энэргія: Вытворчасьць кожнай буханкі хлеба, пакета цукру ці пакета малака азначае канкрэтную колькасьць выкарыстаных кілават-гадзін. Выкідваньне ў сьметніцу непатрэбных прадуктаў азначае ня толькі непасрэдныя матэрыяльныя страты. Гэта таксама бессэнсоўнае марнаваньне так патрэбнай у кожнай краіне энэргіі.

Калі пералічыць 10 прадуктаў, якія марнуюцца найчасьцей, то іх клясыфікацыя выглядае наступным чынам: печыва, агародніна, вяндліны, бульба, садавіна, ёгурты, гатовыя стравы, сыр, мяса, малако.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт