Logo Polskiego Radia
Print

29.12.1977 г. у Варшаву прыбыў прэзыдэнт ЗША Картэр

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.12.2018 10:13
  • Картэр у Польшчы.mp3
Гэта быў яго першы і адзны візыт у сатэлітную краіну СССР.
Джымі КартэрДжымі Картэрhttps://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8791775/Public Domain

29 сьнежня 1977 году Варшаву з афіцыйным візытым наведаў прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр.

Сямідзесятыя гады ў Польскай Народнай Рэспубліцы ўспрымаюцца як пэўны пэрыяд адлігі ў дачынеьнях з Захадам. У той час, кіраўніком ЦК ПАРП быў Эдвард Герэк, які дзякуючы заходнім крэдытам змог палепшыць сацыяльны дабрабыт палякаў.

За часы кіраваньня Герка, Польшчу наведалi аж но траіх амэрыканскіх прэзыдэнтаў: Р. Ніксан, Дж.Р. Форд і Дж.Картэр.

Візыт у Польшчу быў адным з першых замежных візытаў амэрыканскага прэзыдэнта (адзіны ў краіны сацыялістычнага лягеру апроч Югаславіі). Трэба адзначыць, што ў той час дарадцам прэзыдэнта Картэра быў сын польскіх дыпляматаў, якія засталіся ў Амэрыцы пасьля вайны, Збігнеў Бжэзінскі. Таму польская палітыка была ў сфэры прыярытэтных інтарэсаў ЗША.

Для камуністычных уладаў гэты візыт меў выключнае значэньне, бо чакалася, што можна будзе дамовіцца з ЗША пра пастаўкі збожжа па нізкіх коштах, а таксама выдзяленьня новых крэдытаў. Гэта было вельмі важна, з прычыны ўжо адчувальных нэгатыўных зьменаў у польскай эканоміцы.

Гэты візыт быў таксама важны і для дзеячаў польскай апазыцыі, якія імкнуліся данесьці да амэрыканскага прэзыдэнта інфармацыю пра палітычную сытуацыю ў краіне і гэтак далей. Але, усялякія спробы былі няўдалымі.

Нягледзячы на тое, што ўлады даволі пасьпяхова ізалявалі ўсе магчымасьці апазыцыйных дзеячаў і журналістаў данесьці да амэрыканскага прэзыдэнта сваю пазыцыю, тым ня менш, Збігнеў Бжэзінскі разам з Першай Лэдзі сустрэўся з кардыналам Вышыньскім і перадалі яму ліст, які напісаў Картэр, са словамі падтрымкі.

З візытам Картэра было зьвязана некалькі анегдатычных сытуацый, галоўным чынам, па прычыне кепскага перакладу словаў амэрыканскага прэзыдэнта. Пад час прамовы, Картэр сказаў, што «сёньня з ранку я выляцеў з ЗША», ягоныя словы былі перакладзены, як: «амэрыканскі прэзыдэнт пакінуў ЗША назаўсёды, каб прыляцець у Польшчу». Далей, былі словы Картэра, які сказаў, што, хацеў бы пазнаёміцца з думкамі і прагамі палякаў адносна іх будучыні. Гэтыя словы былі перакладзены, як «прагну (хачу) палякаў».

Канешне, фармальны візыт ня мог паўплываць на ўнутраную сытуацыю ў Польшчы, тым ня менш, ён сьведчыў пра тое, што Польшча з’яўляецца важнай мэтай у амэрыканскай палітыцы супрацьстаяньня СССР.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт