Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.01.2019 14:52
  • Ławeczka-bajeczka Sojka.mp3
Станіслаў Сойка сядзіць на лавачцы-казачцы на сваёй вуліцы і назірае за прахожымі.
www.pixabay.com

Станіслаў Сойка (Stanisłаw Sojka або Soyka) пачаў сьпяваць, калі было яму 7 гадоў. Першыя публічныя выступленьні – удзел у касьцельным хоры, а ва ўзросьце 14 гадоў ён стаў касьцельным арганістам. А нарадзіўся герой сёньняшняй музычна-моўнай рубрыкі ў красавіку 1959 году ў мясцовасьці Жоры на поўдні Польшчы. Закончыў базавую музычную школу, дзе вучыўся граць на скрыпцы. Пазьней паступіў у музычны ліцэй і закончыў музычную акадэмію ў Катавіцах.

Станіслаў Сойка пад канец 70-ых супрацоўнічаў з джазавым калектывам, пачаў выступаць на сольных канцэртах, заваёўваць узнагароды на фэстывалях джазавай музыкі. Але тады музыка, відаць, вырашыў не абмяжоўвацца джазам, пачаў выконваць поп-кампазыцыі, сьпяваць з рознымі папулярнымі выканаўцамі, як Марыля Радовіч або Анджэй Зауха. У сярэдзіне 80-ых Сойка падпісаў двухгадовы кантракт з заходненямецкай кампаніяй гуказапісу і запісаў там свой першы і адзіны міжнародны альбом пад назваю «Станіслаў Сойка». За мяжой кружэлка засталася без прызнаньня, але дзякуючы ёй Сойка заваяваў большую папулярнасьць на радзіме.

У 1990 годзе выдаў свой самы папулярны альбом пад назваю «Acoustic» са шлягерамі «Цуд няпамяці» і «Талеранцыя (на мілы Бог)», дарэчы, гэтая другая кампазыцыя стала, бадай, самым вялікім хітом Сойкі за ўвесь час яго творчасьці.

Музычная сцэна – гэта не адзінае месца працы Станіслава Сойкі. Ён таксама час ад часу выступае ў другаплянавых ролях у кінафільмах, супрацоўнічае з тэатральнымі пляцоўкамі. За сваю творчасьць атрымаў ад прэзыдэнта Леха Качыньскага мэдаль адраджэньня Польшчы.

Станіслаў Сойка падкрэсьлівае сваю веру ў Бога, ён веруючы Каталіцкага касьцёла, што не перашкодзіла яму разьвесьціся з жонкаю, якая была цяжарная блізьнятамі, а на руках было яшчэ двое маленькіх дзяцей, і зьвязацца з прыгожай акторкай. Гэты яго саюз даволі хутка распаўся. З былой жонкай Сойка захаваў добрыя адносіны, яны разам выхоўвалі чатырох сыноў.

А я прапаную вашай увазе адну зь нядаўна напісаных кампазыцый Сойкі, якая называецца «Ławeczka-bajeczka».

Siedzę na ławeczce na mojej ulicy
Siedzę na ławeczce i patrzę
Mógłbym to teatrum oglądać bez końca
Na przechodniów patrzeć
Ten ma wikt i opierunek
Tamten nie ma nic
Ten wyrusza, ten przystanął
Idzie para wciąż za ręce
Każdy człowiek inny w swoją idzie stronę
Ten wyrusza smutny, ten jest zamyślony

Siedzę na ławeczce i na nic nie czekam
Siedzę na ławeczce i patrzę
Ławeczka bajeczka ławeczka bajeczka
Ławeczka bajeczka ławeczka i już

Siedzę na ławeczce na mojej ulicy
Siedzę na ławeczce i patrzę
Oto idzie pielgrzym widać, że z daleka
Za nim turysta ten co się rozgląda
Ten gość idzie szybko
Drugi się nie spieszy
Smuci się dziewczyna, inna się uśmiecha
Siedzę na ławeczce na mojej ulicy
Siedzę na ławeczce i patrzę
Mógłbym to teatrum oglądać bez końca
Mógłbym tu pozostać na zawsze

Ławeczka bajeczka ławeczka bajeczka
Ławeczka bajeczka ławeczka i już
Ławeczka bajeczka ławeczka bajeczka
Ławeczka bajeczka ławeczka i już

Я сяджу на лавачцы на маёй вуліцы, сяджу на лавачцы і гляджу. Мог бы гэтае прадстаўленьне глядзець бясконца, за прахожымі назіраць. Той цалкам забясьпечаны харчаваньнем і пражываньнем, у таго няма нічога. Гэты пачынае свой шлях, той затрымаўся. Ідзе пара, усё яшчэ за руку. Кожны чалавек ідзе ў сваім напрамку, гэты ідзе сумны, той задумаўся.

Я сяджу на лавачцы і нічога не чакаю, сяджу на лавачцы і гляджу. Лавачка-казачка, лавачка-казачка...

Я сяджу на лавачцы на маёй вуліцы, сяджу і гляджу. Вось ідзе паломнік, бачна, што здалёк. За ім турыст, разглядае ўсё навокал. Гэты мужык ідзе шпарка, другі не сьпяшаецца. Тужыць дзяўчына, іншая ўсьміхаецца. Я сяджу на лавачцы на маёй вуліцы, сяджу і гляджу. Мог бы гэты спэктакль глядзець бясконца. Мог бы застацца тут на заўсёды.

Лавачка-казачка... І канец.

Mógłbym to teatrum oglądać bez końca – я мог бы гэтае прадстаўленьне (спэктакль) глядзець бясконца. Якая розьніца паміж словамі teatr i teatrum? Teatr – гэта і беларускі тэатар, а teatrum – гэта прадстаўленьне, спэктакль, або нейкая падзея, якая мае рысы тэатральнага спэктаклю. Калісьці гэтае слова проста называла тэатар.

Ten ma wikt i opierunek – даволі распаўсюджанае словазлучэньне ў польскай літаратурнай мове, цяпер гэта ўжо састарэлы сказ. Ён азначае, што ў кагосьці ёсьць гарантыя на нейкі час харчаваньня і пражываньня. Як правіла так гаварылася пра гувэрнантак, студэнтаў, іншых людзей, якіх хтосьці ўтрымліваў.

Siedzę na ławeczce i na nic nie czekam – я сяджу на лавачцы і нічога не чакаю. Па-польску, нагадваю, czekać na co i na kogo, а не чакаць чаго і каго, як па-беларуску.

Oto idzie pielgrzym, widać, że z daleka – вось ідзе паломнік, бачна, што здалёк. На польскай мове widać азначае, што нешта бачнае адназначна. А на беларускай мове гэтае слова можа азначаць нейкую здагадку.

Ten gość idzie szybko – гэты мужык ідзе хутка. Слова gość значыць ня толькі беларускі «госьць», але таксама называе чалавека, які ўпэўнены ў сабе, ведае сваю каштоўнасьць.

Ławeczka-bajeczka i już – лавачка-казачка і ўсё. Выраз już можа азначаць «ужо», «усё», а таксама «канец».

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт