Logo Polskiego Radia
Print

5.01.1919 году Чырвоная aрмія захапіла сталіцу БНР

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.01.2019 11:12
  • 5.01.1919_Чырвоная армія заняла Менск.mp3
Урад БНР у ГорадніУрад БНР у Горадніcommons.wikimedia.org/Юзеф Волчевский/Public Domain

Юрыдычна да 5 . студзеня 1919 г. Менск быў сталіцай БНР, якая была абвешчана 25 сакавіка 1918 году. Рэспубліка праіснавала менш за 1 год. З аднаго боку, яе існаваньне падтрымлівалася нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, а з іншага бальшавікі імкнуліся ўсялякім спосабам уключыць тэрыторыі Беларусі пад свой кантроль. З гэтай мэтай у Смаленску напрыканцы 1918 году быў створаны ўрад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусія.

Рэвалюцыя ў Нямеччыне абумовіла сыход нямецкіх войскаў з тэрыторыі Беларусі.

Гэта паспрыяла таму, што бальшавікі распачалі вайсковую апэрацыю па акупацыі тэрыторыі Беларусі. Што дарэчы й адбылася. 1 і 2 студзеня 1919 году быў агалошаны маніфэст, згодна зь якім ССРБ уваходзіла ў склад РСФСР.

5 студзеня 1919 году Чырвоная армія без бою заняла Менск, які стаўся сталіцай Савецкай Беларусі.

Яшчэ 3 студзеня Рада БНР прыняла рашэньне аб пераездзе ў Вільню, а пазьней у Горадню, дзе занаходзіліся польскія войскі і заставалася там да верасьня 1919 году.

У выніку польска-бальшавіцкай вайны 1920 Менск быў вызвалены ад саветаў.

Урад БНР зноў змог перабрацца ў Менск. Складаныя адносіны з польскімі ўладамі, якія не жадалі прызнаваць сувэрэнітэт Беларусі, прывяло да ўнутранага расколу ў Радзе. Яна падзялілася на Найвышэйшую Раду БНР і Народную Раду БНР. Найвышэйшую Раду ўзначаліў Язэп Лёсік. Яна выступала за цесную супрацу з Польшчай. Дзейнасьць Народнай Рады была забаронена польскімі ўладамі, бо яна бараніла права сувэрэнітэту Беларусі.

Пасьля зьнішчэньня БНР, палітычна тэрыторыя Беларусі аказаліся ў цяжкіх умовах, бо ні Польшча, ні Савецкая Расея не жадалі паўстаньня сапраўды незалежнай краіны. Нажаль спрэчкі ўнутры нацыянальных сілаў, таксама спрыялі гэтаму і як мы бачым, працягваюцца й па сёньняшні дзень.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт