Logo Polskiego Radia
Print

12 студзеня 1990 г. пачаўся пагром армянаў у Баку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.01.2019 11:02
  • лісток календара_1990_пагром у Баку.mp3
Пасьля абвастрылася сытуацыя вакол Нагорнага Карабаху, якая вылілася ў вайну.
Карцінка, якая нагадвае пагром у Баку 1990 г.Карцінка, якая нагадвае пагром у Баку 1990 г.By Post of Azerbaijan - http://www.azermarka.az/en/2010.php?subaction=showfull&id=1266217940&archive=&start_from=&ucat=39&, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=9482129

Гэтыя падзеі сталіся адным з элемэнтаў ланцуга, зьвязанага з вайсковым канфліктам паміж Армэніяй і Азэрбайджанам, і паказваў глыбокія супярэчнасьці паміж народамі, якія былі штучна створаныя ў пэрыяд існаваньня СССР.

Абвастрэньне сытуацыі пачалося з перафарматаваньня статусу Нагорна-Карабахскай Аўтаномнай вобласьці, у якой пражывала армянская большасьць, але якая ўваходзіла ў склад Азэрбайджанскай ССР. Ужо ў 1988 годзе мясцовыя ўлады Нагорнага Карабаху накіравалі заяву ў Маскву з просьбай пра перадачу НКАВ ў склад Армэніі. Гэта ў сваю чаргу выклікала моцнае абурэньне з боку Азэрбайджана. Першыя этнічныя канфлікты і прагромы пачаліся ўжо ў 1988 годзе ў такіх гарадах як Сумгаіці, Кіраваградзе дзе загінулі дзесяткі людзей. Распачаліся антыармянскія мітынгі ў Баку.

Варта зазначыць, што на той час у Баку пражывала каля 200 тыс. армян. Колькасьць насельніцтва гораду агульна складала 1,7 мільён чалавек. Напрыканцы 80-х пачалася інтэнсіўная хваля перасяленьня. Азэрбайджанцы пакідалі Армэнію, а армяне – Азэрбайджан. Праглядалася гуманітарная катастрофа. К 1990 году з Баку выехала каля 150 тыс. армянаў.

12 студзеня 1990 году прадстаўнікі Народнага фронту Азэрбайджана выступілі па тэлебачаньні з заявамі, што Баку перапоўнены азэрбайджанскімі бежанцамі з Армэніі, а армяне жывуць у цяпле і камфорце. Гэта стала сыгналам да пачатку агрэсіўных дзеяньняў супраць армянаў.

13 студзеня вялізарны натоўп з лёзунгамі «Баку без армянаў» рушыў на пагром супраць армянаў. Як кажуць сьведкі, пагромы былі добра скаардынаванымі, пагромшчыкі мелі сьпісы людзей з інфармацый пра іх нацыянальную прыналежнасьць і месца пражываньня. Былі жудасныя выпадкі, калі армянаў выкідвалі з бальконаў іх кватэр, зьбівалі і бязьлітасна забівалі.

Па розных крыніцах, у выніку пагромаў загінула ад 50 да 300 чалавек. Пагромы доўжыліся да 20 студзеня і спыніліся толькі пасьля таго, як у горад былі ўведзены савецкія войскі. У выніку штурму загінула 134 чалавек, больш за 700 было паранена - гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як «Крывавы студзень».

Ёсьць меркаваньні, што пагромы былі адмыслова справакаваныя савецкімі спэцслужбамі дзеля таго, каб прымяніць сілу і зьнішчыць нацыянальных рух Азэбрбайджана, а таксама спыніць «перабудову» у СССР праз увядзеньня агульнага вайсковага становішча. Пасьля гэтага таксама абвастрылася сытуацыя вакол Нагорнага Карабаху, якая вылілася ў вайну, і якая доўжыцца па сёньняшні дзень.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт