Logo Polskiego Radia
Print

Дызэльны рухавін: плюсы й мінусы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.01.2019 18:06
  • 17.01.19_навука.mp3
Чаму аўтаканцэрны зварочваюць вытворчасьць дызэляў?
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnePixabay/CC0 License/Webandi

Чаму дызэльны рухавік лічыцца больш эфэктыўным чым бэнзінавы? Аднак нягледзячы на гэта, аўтамабільныя канцэрны спыняюць вытворчасьць аўтамабіляў на салярцы, а краіны Эўразьвязу ўводзяць абмежаваньні на ўезд дызэляў у некаторыя гарады, напрыклад, Бэрлін, вызначыў 20 гарадзкіх артэрый, па якіх машынам са старым дызэльным рухавіком рухацца забараняецца.

Кандыдат фізычных навук Томаш Рожэк, які ў эфіры Польскага радыё адказвае на пытаньні слухачоў, тлумачыць, з чым зьвязаная большая эфэктыўнасьць дызэля. Па-першае, гэта большая калярыйнасьць дызэльнага паліва на 15%.

Т.Рожэк: Калярыйнасьць азначае, што падчас згараньня ў адпаведных умовах аднаго літра бэнзіну й аднаго літра дызэльнага паліва, у выпадку дызэля атрымаецца прыблізна на 15% больш энэргіі, чым з бэнзіну. Або яшчэ інакш можна патлумачыць: для таго, каб праехаць пэўную дыстанцыю, аўто спаліць дызэльнага паліва на 15% менш чым бэнзіну.

Дызэльны рухавік адрозьніваецца канструкцыяй ад бэнзінавага. Паводле інфармацыі зь Вікіпэдыі, «Ды́зэльны рухаві́к – рухавік унутранага згараньня, у якім запальваньне ў камэры згараньня ажыцьцяўляецца праз нагрэў сьціснутага паветра. Гэта адрозьнівае дызэльныя рухавікі ад бэнзынавых, у якіх гаручая сумесь падпальваецца іскрай ад сьвечкі запальваньня». І што ў сувязі з гэтым?

Т.Рожэк: Згараньне ў дызэлях адбываецца ў лепшых умовах. У выніку каафіцыент карыснага дзеяньня дызэльнага рухавіка большы. Што значыць «эфэктыўнасьць»? Калі два рухавікі працуюць на адным паліве, то матор, які з аднаго літра выпрацуе больш энэргіі, зьяўляецца больш эфэктыўным. Карацей кажучы, дызэльнае паліва мае больш энэргіі. Па-другое, канструкцыя дызэльнага рухавіка больш простая, чым бэнзінавага. Аднак у прыродзе адно адбываецца за кошт іншага. Дызэльны рухавік важыць больш за бэнзінавы й мае элемэнты, якіх у бэнзінавым няма. У выніку частка энэргіі проста траціцца.

Такім чынам, дызэльны рухавік патрабуе паліва менш, але частку дадатковай энэргіі выкарыстоўвае на сваё дзеяньне.

Спэцыялісты зазначаюць, што дызэльны рухавік больш шкодны для навакольнага асяродзьдзя. Для прыкладу, выхлапы дызэля на многа больш шкодныя, чым бэнзіну, і таму аўтамабільныя канцэрны спыняюць вытворчасьць дызэляў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт