Logo Polskiego Radia
Print

Дзікі - надзвычай патрэбныя лесу і чалавеку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.01.2019 15:48
  • Дзікі.mp3
12 студзеня ў Польшчы пачаўся масавы адстрэл дзікоў.

rcvd/pixabay.com/CC0 Public Domain

12 студзеня ў Польшчы пачаўся масавы адстрэл дзікоў. Агулам павінны быць забітыя нават 210 тысяч жывёл. Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя ў лісьце да паляўнічых загадвае «максымальна панізіць колькасьць папуляцыі». Паводле экалягічных арганізацый, гэта азначае поўнае вынішчэньне гатунку ў бліжэйшыя тыдні. Прычына – барацьба з вірусам афрыканскай чумы сьвіней.
Польскі эколяг, грамадзкі актывіст з арганізацыі «Клюб Гая» Яцэк Божэк тлумачыць, што эколягі не выступаюць за поўную забарону адстрэлу дзікоў. Паводле экалягічных актывістаў, у барацьбе з АЧС павінны быць спалучаныя некалькі элемэнтаў, а галоўным зь іх зьяўляецца прафіляктыка і выконваньне санітарных нормаў.
Я. Божэк: Пра гэта выразна гавораць вэтэрынары, гаворыць Эўрапейская камісія. У барацьбе з АЧС адным з элемэнтаў зьяўляецца адстрэл дзікоў. Аднак, самымі галоўнымі зьяўляюцца прафіляктыка і выконваньне санітарных нормаў. Няма такой магчымасьці, каб дзік зайшоў на сьвіную фэрму, ці ў хлеў. Туды заходзіць чалавек. Атрымліваецца, тое, што пераносіць дзік, спачатку павінен прынесьці чалавек. Важна, каб ад’ізаляваць чалавека, які меў кантакт з дзіком, ці быў у месцы, дзе быў дзік, ад сьвіньней. І пра гэта гавораць усе дакумэнты, усе спэцыялісты. Падводзячы вынік: калі мы хочам, каб АЧС не распаўсюджвалася, то трэба, каб людзі выконвалі санітарныя нормы і праводзілі прафіляктыку ў выпадку, калі ў іх ёсьць кантакт са сьвіньнямі. Наступнае. Калі дзесьці паявіцца мёртвы дзік, адразу павінны быць паінфармаваныя адпаведныя службы. Мы павінны, як гэта робяць у многіх краінах, плаціць за пошук мёртвых дзікоў. А не плаціць толькі за адстрэл. Яшчэ іншай праблемай зьяўляецца дакормліваньне дзікоў паляўнічымі. Яны дакормліваюць дзікоў, дзікі размнажаюцца, а паляўнічыя ў іх страляюць. Ёсьць вельмі многа пунктаў, якія трэба рэалізаваць тэрмінова. Мы ня мусім толькі і выключна забіваць дзікоў.
Паводле адной з вэрсій, заражаныя дзікі трапляюць у Польшчы з-за ўсходняй мяжы, Беларусі і Ўкраіны. Ня раз абмяркоўваліся пляны пабудовы агароджы на ўсходняй мяжы краіны для абароны ад АЧС.
Я. Божэк: Гэта вельмі складаная справа. Паколькі зрабіць агароджу ўздоўж цэлай польская мяжы – гэта агромністыя фінансы, а няма гарантыі, што гэта дасьць пазытыўны эфэкт. Датчане маюць велізарныя сьвіныя фэрмы і адмяжоўваюцца ад Нямеччыны, але гэта толькі каля 60 км. Гэта адлегласьць, пра агароджу на якой можна было б падумаць. З таго, што мне вядома, агароджу зрабілі на мяжы з Латвіяй, але гэта не прынесла вынікаў, а што казаць у выпадку мяжы з Беларусьсю, ці Ўкраінай... Я думаю, што гэта ня выйсьце.
Важна разумець, гаворыць Яцэк Божэк, што дзікі зьяўляюцца вельмі патрэбнай жывёлай у экасыстэме.
Я. Божэк: Дзікі зьяўляюцца вельмі карыснымі істотамі для экасыстэмы лесу. Яны працуюць ня толькі над зямлёй, разрыхляючы зямлю ў пошуку каранёў, жалудоў і лічынак. Тое, што яны зьядаюць лічынак, зьяўляецца вельмі важным, бо ў выніку зьмяншаецца колькасьць мышэй і іншых стварэньняў, а ў выніку гэтага зьмяншаюцца шанцы захварэць хваробай Лайма. Менавіта гэтыя стварэньні разносяць кляшчоў. Таму дзікі дапамагаюць змагацца з кляшчамі. З упэўненасьцю можна сказаць, што дзік зьяўляецца надзвычай важным для лесу. Думаю, што без дзіка ў нас будзе на шмат больш праблем, тым больш, што цяпер у лясах суша, а дзікі нам вельмі дапамагаюць.
Дзікі эфэктыўна змагаюцца са шкоднікамі дрэваў і са здыхляцінай. Яны самыя зьяўляюцца кормам для ваўкоў. Адсутнасьць дзікоў парушыць прыродны балянс. Прыводзіцца параўнаньне з экспэрымэнтам у Кітаі, дзе быў вынішчаны гатунак вераб’ёў для аховы пасеваў. У выніку гэта прывяло да вялікага голаду.

Агулам павінны быць забітыя нават 210 тысяч жывёл. Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя ў лісьце да паляўнічых загадвае «максымальна панізіць колькасьць папуляцыі». Паводле экалягічных арганізацый, гэта азначае поўнае вынішчэньне гатунку ў бліжэйшыя тыдні. Прычына – барацьба з вірусам афрыканскай чумы сьвіней.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт