Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыйныя надпісы на будынку пад аховай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.02.2019 13:24
Яны зьяўляюцца «каштоўным дакумэнтам, які адлюстроўвае этап разьвіцьця польскага апазыцыйнага руху.
фота: Mazowiecki Wojewódzki Konserwator Zabytków

Gazeta Wyborcza
Надпісы на сьцяне да гэтага часу не былі нечым каштоўным. Ваяводзкі кансэрватар аднак палічыў, што гэта можа быць каштоўная дакумэнтацыя гісторыі, і ахапіў аховаю знакі «Solidarności Walczącej» (Салідарнасьці ў змаганьні – літаральны пераклад) на сьцяне будынку ў раёне Жалібаж. Абодва знакі складзеныя з дзьвюх літар «S» i «W», яны знаходзяцца на паўднёвым боку будынку на вуліцы Промыка 3. Знакі намаляваныя чорнай фарбай, бачныя сьляды іх замаляваньня.
Шырокі размах пэндзля і бачныя зацёкі сьведчаць пра тое, што аўтар сьпяшаўся. Такія сымбалі малявалі на сьценах нелегальна пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча. Яны ўзьнікалі пераважна ў 1981-83 гадах і былі праявам супраціву ў дачыненьні да камуністычнай улады.
Ваяводзкія ўлады палічылі, што знакі зьяўляюцца «каштоўным дакумэнтам, які адлюстроўвае этап разьвіцьця польскага апазыцыйнага змаганьняў у 80-х гадах ХХ стагодзьдзя. Сьляды замаляваньня аб’екту таксама зьяўляюцца сьведкамі гісторыі, якія зьяўляюцца прыкладам спосабаў змаганьня з апазыцыйнай палітычнай агітацыяй».

Gazeta Wyborcza

Надпісы на сьцяне да гэтага часу не былі нечым каштоўным. Ваяводзкі кансэрватар аднак палічыў, што гэта можа быць каштоўная дакумэнтацыя гісторыі, і ахапіў аховаю знакі «Solidarności Walczącej» (Салідарнасьці ў змаганьні – літаральны пераклад) на сьцяне будынку ў раёне Жалібаж. Абодва знакі складзеныя з дзьвюх літар «S» i «W», яны знаходзяцца на паўднёвым боку будынку на вуліцы Промыка 3. Знакі намаляваныя чорнай фарбай, бачныя сьляды іх замаляваньня.

Шырокі размах пэндзля і бачныя зацёкі сьведчаць пра тое, што аўтар сьпяшаўся. Такія сымбалі малявалі на сьценах нелегальна пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча. Яны ўзьнікалі пераважна ў 1981-83 гадах і былі праявам супраціву ў дачыненьні да камуністычнай улады.

Ваяводзкія ўлады палічылі, што знакі зьяўляюцца «каштоўным дакумэнтам, які адлюстроўвае этап разьвіцьця польскага апазыцыйнага змаганьня ў 80-х гадах ХХ стагодзьдзя. Сьляды замаляваньня аб’екту таксама зьяўляюцца сьведкамі гісторыі, якія зьяўляюцца прыкладам спосабаў змаганьня з апазыцыйнай палітычнай агітацыяй».

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт