Logo Polskiego Radia
Print

Ці тэфлон шкодны для здароўя?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.02.2019 17:47
Польскі навуковец падрабязна тлумачыць згаданае надзённае пытаньне.
pixabay.com/CC0 Creative Commons/Leo_65

Бытавое пытаньне: ці тэфлон на патэльні, каструлі ці іншых кухонных прыладах, бясьпечны для здароўя чалавека? Калі на паверхні тэфлону паўстане драпіна, то ці шкоднасьць гэтага рэчыва павышаецца?

Доктар Томаш Рожэк ў эфіры Польскага радыё растлумачыў гэтую надзённую праблему.

Т.Рожэк: Калі тэфлон добра, старанна нанесены, напрыклад, на тую ж саму патэльню, то няма ніякіх падстаў для таго, каб яго баяцца. На жаль, шматлікі кухонны посуд, на якім тэфлону вельмі тонкі слой або зроблены з матэрыялу, які толькі нагадвае тэфлон. Патэнт на тэфлон мае толькі адна кампанія, якая яго дакладна вывучыла. І ўсяго некалькі кампаній мае права карыстацца гэтым патэнтам для вытворчасьці посуду. Тым часам у крамах прадаецца мноства патэльняў, і ня ўсе пакрытыя тэфлонам. Я ня буду расказаваць пра матэрыялы, якія замяняюць тэфлон, пра іх даўгавечнасьць і шкоднасьць, бо напэўна ня ўсе яны вывучаныя. Сапраўдная тэфлонавая патэльня мае некалькі слаёў згаданага рэчыва й яна бясьпечная для здароўя. Некаторыя экспэрты папярэджваюць, каб не карыстацца посудам, на якім пашкоджаны тэфлон, напрыклад, нажом. Але бальшыня мяркуе, што ня сам тэфлон зьяўляецца праблемай, а хутчэй субстанцыі, якія спалучаюць тэфлон і сталь.

Доктар Рожэк нагадвае, што ежу на тэфлонавым посудзе нельга мяшаць мэталічнымі прадметамі, а найлепш драўлянай лыжкай. Таксама тэфлонавай патэльні нельга награваць да вельмі высокай тэмпэратуры, пры гэтым важна таксама, каб яе хутка не ахалоджваць. Напрыклад, калі зробіце яечню й пераложыце яе на талерку, то нельга патэльню класьці ў ракавіну пад халодную ваду. Тэфлон павінен астываць павольна.

яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт