Logo Polskiego Radia
Print

Фільм ураджэнца Баранавіч – найлепшы ў Эўропе (відэа)

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 16.11.2011 11:17
У Лодзі адбыўся XVI Эўрапейскі форум“Cinergia”.

Сяргей

Мастацкі дэбют вядомага дакумэнталіста Сяргея Лазьніцы, фільм “Шчасьце маё”, перамог у конкурсе за “Найлепшы эўрапейскі дэбют” на XVI Эўрапейскім форуме “Cinergia” ў Лодзі.

Апрача ўзнагароды “Крыштальная лодка”, пераможца атрымаў грашовую прэмію - 10 тысяч злотых.

У конкурсе “Найлепшы эўрапейскі дэбют” прымалі ўдзел 9 карцін. Сярод вельмі моцных канкурэнтаў, журы ў складзе Кшыштафа Занусі, Бруно Шатэлен, Катрын Уіндфэльд аддало перавагу Лазьніцы.

“Шчасьце маё” – гэта партрэт сучаснай Расеі. Стужка складаецца з рэальных гісторый галоўнымі героямі якіх зяўляюцца простыя людзі. Лазьніца распавядае пра краіну, жыхары якой амаль цалкам страцілі мараль і пачуцьцё спагады да іншых. Іх жыцьцё стала зачыненым колам гвалту, забойстваў і насільля.

Стужка атрымала шмат узнагарод на розных кінаімпрэзах сьвету. “Шчасьце маё” было заўважанае й на сёлетнім Любускім кіналеце ў Лагове (Польшча). Падчас кінафэстывалю ў Канах праца Сяргея Лазьніцы была адной з сэнсацый імпрэзы.

Сяргей Лазьніца, дарэчы, нарадзіўся ў Баранавічах, у Беларусі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт