Logo Polskiego Radia
Print

Сабакі-героі (фотарэпартаж)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2011 15:35
У Варшаве ўзнагароджаны ваеннаслужачыя кантынгенту ў Афганістане, у тым ліку два сабакі - Бары й Б'янка.

У Варшаве прайшла сустрэча ваеннаслужачых, якія закончылі сваю зьмену службы ў кантынгенце NATO ў Афганістане. Гэта жаўнеры ды афіцэры агнявых адзінак ды корпусу вайсковай жандармэрыі, а таксама два сабакі - Бары й Б'янка. Вайскоўцы былі ўзнагароджаны польскімі мэдалямі ды ўзнагародамі NATO, у тым ліку мэдалём "Зорка Афганістана". Сярод узнагароджаны - геройскія Бары й Б'янка. Іх саслужывец, трэці сабака, загінуў у гарах Кандагару й атрымаў узнагароду пасьмяротна.

вс

/

/

/

/

/

/

/

/

/

/

фота: PAP/Tomasz Gzell

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт