Logo Polskiego Radia
Print

Узнагароды імя Вітальда Гулевіча ўручаныя

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 01.12.2011 20:42
  • Узнагароды імя Вітальда Гулевіча ўручаныя.mp3
Сярод ляўрэатаў - беларус з Падляшша Сьцяпан Копа, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў апрацоўцы беларускага фальклёру.

/

У варшаўскім Доме літаратара шаснаццаты раз былі ўручаныя ўзнагароды імя Вітальда Гулевіча. Сярод ляўрэатаў - беларус з Падляшша Сьцяпан Копа, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў народнай музыцы й апрацоўцы беларускага фальклёру.

Штогод капітул узнагароды й журы ўзнагароджваюць ляўрэатаў за выбітныя дасягненьні ў галіне літаратуры, мастацтва й грамадзкай дзейнасьці.

Ініцыятарам узнагароды зьяўляецца вядомы польскі журналіст, драматург і сцэнарыст Рамуальд Карась.

Патрон узнагароды - Вітальд Гулевіч, - абраны невыпадкова. Гэты чалавек меў даволі творчую натуру. З 1927 году ён быў праграмным дырэктарам Віленскай станцыі Польскага радыё. Менавіта ён угаварыў на журналісцкую працу будучага Нобэлеўскага ляўрэата Чэслава Мілаша. Гулевіч быў заснавальнікам тэатру Польскага радыё й менавіта ён заснаваў у Вільні Зьвяз польскіх літаратараў. У 1939 годзе ён не спыніў журналісцкай працы й заснаваў падпольны часопіс „Жыве Польшча”. Таму ўзнагароду яго імя атрымліваюць людзі, заслужаныя для польскай культуры.

У склад капітула ўваходзяць выбітныя польскія навукоўцы й культурніцкія дзеячы. Сёлета да ўзнагароды імя Гулевіча былі пададзены 126 кандыдатураў. Таму ў журы была вельмі складаная задача, каб вылучыць толькі дзесяць.

Галоўную ўзнагароду, называную „Вялікай узнагародай”, атрымаў Кардыян Тарасевіч за 100 гадоў дзейнасьці для Варшавы. Варта зазначыць, што ляўрэат мае 101 год і зьбіраецца жыць і працаваць яшчэ доўга. Ляўрэат зьяўляецца прыкладам сапраўднага бізнэсоўца, для якога культура заўсёды была на першым месцы.

Сярод сёлетніх ляўрэатаў ёсьць Сьцяпан Копа - музыколяг, фальклярыст, аўтар васьмітомніка беларускіх песьняў зь Беласточчыны. Як кажа ляўрэат, музыка - гэта ўсё ягонае жыцьцё.

(размову зь ляўрэатам слухайце ў далучаным файле)

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт