Logo Polskiego Radia
Print

Жыцьцё – гэта тэатар

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.02.2012 15:55
У Вэнэцыі пачнецца карнавал.

/

Сёлетні карнавал у Італіі пачнецца 4 і завершыцца 21 лютага. Ён пройдзе пад лёзунгам „Жыцьцё – гэта тэатар, усе ў масках”, а сымбалем будзе бык.

З суботу Вэнэцыя пераўтворыцца ў вялікі тэатар пад адкрытым небам. Амаль тры тыдні будуць адбывацца выступы вулічных артыстаў, балы й канцэрты, а завершыцца імпрэза вялікім канцэртам папулярнага італьянскага гурта Мода на пляцы сьвятога Марка.

Драўляны бык 89-мэтровай вышыні, які ўвесь час будзе стаяць у месцы званым Punta della Dogana, будзе спалены на самым канцы ў адным з водных каналаў, згодна з даўняй традыцыяй.

Цэнтрам падзей будзе пляц сьвятога Марка, але карнавал трапіць ва ўсе закуткі Вэнэцыі: тэатры, палацы й музэі.

На карнавал не глядзяць, але прымаюць у ім удзел – нагадваюць арганізатары, запрашаючы ўсіх зрабіць „макіяж на твары, а не ў душы”.

ав

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт