Logo Polskiego Radia
Print

"Sponsoring" з Жульет Бінош (відэа)

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 08.02.2012 14:20
17 лютага адбудзецца прэм’ера сканадльнай стужкі польскай рэжысэркі Малгажаты Шумоўскай.

/

Новы фільм Малгажаты Шумоўскай "Sponsoring" з Жульет Бінош у галоўнай ролі 17 лютага ўваходзіць на экраны польскіх кінатэатраў.

Фільм расказвае гісторыю сталай жанчыны Анны (Бінош), журналісткі вядомага часопісу, якая ў якасьці назіральніцы ўваходзіць у асяродзьдзе парыскіх студэнтак, якія займаюцца сэксам за грошы.

Дзякуючы сустрэчы двух парыскіх дзяўчат Анна пачынае інакш глядзець на сваё жыцьцё й на жаноцкасьць. З францускай Шарлёт і полькай Аліцыяй Анна знаёміцца выпадкова, калі піша артыкул пра прастытуцыю сярод студэнтак.

Прастытуцыяй Шарлёт і Аліцыя зарабляюць сабе грошы на годнае жыцьцё у францускай сталіцы.

Рэжысэрка стужкі Малгажата Шумоўска кажа, што хацела прадставіць прастытуцыю прах прызму эмацыйнасьці й сэксоўнасьці жанчын. “Размовы журналісткі з дзяўчынамі правакуюць няпростыя пытаньні пра інтымнасьць, сэксуальнасьць, пра глыбока схаваныя пажаданьні” – кажа Шумоўска.

У фільме, апрача Бінош, зьняіліся Крыстына Янда, Анджэй Хыра, Ёанна Куліг. У сераду прэм’ера фільму адбылася ў Францыі. 10 лютага "Sponsoring" пакажуць на фэстывалі Berlinale.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт