Ці мароз будзе працягвацца?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.02.2012 07:00
Паводле часткі адмыслоўцаў, хваля марозу можа працягвацца некалькі тыдняў.
Люты мароз у лютым – гэта нармальная зьява. Усё ж для тых, хто не пераносіць холаду, ня маем станоўчых навінаў.
Загадчык Катэдры мэтэаралёгіі й кліматалёгіі Ўнівэрсытэта Марыі Складоўскаі-Кюры (UMCS) прафэсар Багуслаў Міхал Кашэўскі кажа, што цяперашняя хваля павышанага атмасфэрнага ціску з Усходняй Эўропы можа фіксавацца цягам некалькіх бліжэйшых тыдняў.
Багуслаў Міхал Кашэўскі: Хваля, скажам так, усходнеэўрапейскага павышанага атмасфэрнага ціску найчасьцей працягваецца даволі доўга – нават да некалькіх тыдняў. Пакуль цяжка прадугледзець, калі мароз адступіць. Цяпер ён ахоплівае значную частку Эўропы. Халоднае паветра даходзіць амаль да кожнага кутка кантынэнту.
- кажа мэтэароляг.
На жаль, нельга спадзявацца, што люты мароз прычыніцца да зьнішчэньня камароў або кляшчоў. Прафэсар Кашэўскі нагадвае, што ў Азіі ўзімку, як правіла, тэмпэратура значна ніжэйшая, а ўлетку насякомых і так шмат.
аз