Logo Polskiego Radia
Print

Навошта зэбрам палосы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.02.2012 14:45
Экспэрты з Вугоршчыны й Швэцыі заяўляюць, што яны выявілі прычыну.

Навукоўцы многія гады задаюцца пытаньнем, чаму ў зэбры ёсьць палосы.

Каб знайсьці адказ на адно з найстарэйшых пытаньняў чалавецтва, дасьледчыкі паставілі на лузе мадэлі коней. Яны іx па рознаму размалявалі: адзін у карычневы колер, іншы ў палосы, як зэбра, а некаторыя ў бела-чорныя кропкі. Дасьледчыкі хацелі вывучыць, як гэтыя паверхні палярызуюць сьвятло. Усё гэта, каб вызначыць, як сьвятло ўплывае на жаданьне насякомых піць кроў. Высьветлілася, што карычневыя палосы гарызантальна палярызуюць сьвятло, што зьяўляецца прывабным для мух. Менш цікава сьвятло адлюстравана ад белай поўсьці. Паверхня бела-чорных палос амаль не выклікае ніякай цікавасьці насякомых.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт