Logo Polskiego Radia
Print

Трэба адмовіцца ад выкапнёвага паліва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.02.2012 07:30
Пра гэта, паводле навукоўцаў, сьведчыць шмат паказчыкаў.

Фота:
Фота: Wikipedia

Шмат неспрыяльных эканамічных наступстваў скарачэньня аб'ёму нафтавых рэсурсаў сьведчыць на карысьць паступовага адыходу ад выкапнёвага паліва.

Такім чынам пераконваюць аўтары аналізу, апублікаванага ў часопісе „Nature".

Яшчэ нядаўна здабыча нафты павялічвалася разам з ростам попыту. Тым часам 7 гадоў таму сьвет дасягнуў крытычнага моманту. Хаця здабыча нафты склала 75 мільёнаў барэляў у суткі, але, нягледзячы на рост попыту, экспарту не ўдалося ўжо павялічыць. У выніку дайшло да ваганьня цаны, эканамічнай нестабільнасьці й фінансавага крызысу, - кажуць аналітыкі з ЗША й Вялікабрытаніі.

Паводле іх, фактычная здабыча нафты зьніжаецца штогод, прыкладна на 4-7%. Таму сьвет павінен адмовіцца ад выкапнёвых відаў паліва, што дапаможа як эканоміцы, так і барацьбе з кліматычнымі зьменамі.

Нельга забываць таксама пра магчымасьць іранскай блякады транспарту нафты з блізкаўсходніх радовішчаў.

Калі б Іран прыпыніў транспарт нафты праз Армускі праліў, ейныя цэны маглі б павялічыцца на 20-30%.

Іран зьяўляецца пастаўшчыком 5% сусьветнай нафты, а праз Армускі праліў праходзіць адна пятая глябальнага экспарты паліва.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт