Польшча запусьціць у космас навуковы спадарожнік
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
21.02.2012 19:02
Апарат Lem прызначаны для дасьледаваньня будовы зорак.
fot. PAP/Tomasz Gzel
У верасьні Польшча адправіць у космас свой першы навуковы спадарожнік пад назвай Lem. Цяпер апарат праходзіць апошнія выпрабаваньні. Пасьля запуску на арбіту спадарожнік будзе на працягу некалькі гадоў дасьледаваць зьмены яркасьці 280 зорак, рабіць здымкі акрэсьленых абшараў неба й дакладна аналізаваць іх. Здабытыя дадзеныя дазволяць спраўдзіць тэорыі, якія датычаць унутранай будовы й тэрмадынамікі зорак.
Вага навуковага спрадарожніка складае 7 кіляграмаў. Ён мае форму куба вышынёй 20 сантымэтраў. Lem ствараўся Польскай акадэміяй навук у супрацоўніцтве з унівэрсытэтамі Вены, Граца, Таронта й Манрэалю.
PAP/ап