Logo Polskiego Radia
Print

Віктар Шалкевіч у ролі Корчака

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.02.2012 17:05
У Беластоку рыхтуецца ангельскмоўны мюзікл пра слыннага пэдагога й пісьменьніка.

У 70-ю гадавіну сьмерці Януша Корчака Падляская опэра рыхтуецца да прэзэнтацыі мюзікла “Корчак” .

Прэм’ера спэктакля раней адбылася ў Лёндане ў Theatre Royal Playmouth, пры супрацоўніцтве з Youth Music Theatre UK, брытанскай арганізацыяй, якая займаецца прамоўваньнем музычнага тэатра сярод моладзі.

Польская прэм’ера адбудзецца дакладна ў 70-ю гадавіну сьмерці героя й дадасьць бляск 2012 году, які быў аб’яўлены годам Януша Корчака. Галоўную ролю выканае беларускі актор Віктар Шалкевіч.

У мюзікле апавядаецца гісторыя славутага доктара, дзіцячага пісьменьніка й пэдагога, які клапаціўся пра габрэйскіх сірот. Падзея адбываецца падчас нямецкай акупацыі, калі дзіцячы прытулак, якім кіраваў Корчак, быў перанесены ў Варшаўскае гета.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт