Logo Polskiego Radia
Print

Таямніцы Мірскага замка

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.04.2012 14:30
  • Таямніцы Мірскага замку.mp3
Вядомы беларускі пісьменьнік ды публіцыст Анатоль Бутэвіч выдаў новую кніжку „Таямніцы Мірскага замка”.

/

На мінулым тыдні ён прэзэнтаваў яе ў Варшаве.

Мірскі замак – гэта ўсім вядомы помнік беларускага дойлідзтва. Нядаўна адрэстаўраваны аб'ект адчыніў свае дзьверы для наведвальнікаў. Паводле словаў нашага суразмоўцы Анатоля Бутэвіча, муры замка хаваюць у сабе розныя ды надзвычай цікавыя гісторыі, што не на адну кніжку хопіць.
Напрыклад, зазначае наш суразмоўца, Мірскі замак апісаў у сваім творы „Пан Тадэвуш” Адам Міцкевіч. Апроч таго, у Мірскім замку жылі ды тварылі людзі з розных закуткаў зямлі, нават з такіх аддаленых, як Цэйлон.
Анатоль Бутэвіч сваім выданьнем заахвочвае наведнікаў прыехаць у Мір ды самім пераканацца на месцы ў харастве замка ды багацьці ягонай гісторыі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт